21.02.2024
21 лютага-Дзень роднай мовы
21 лютага-Дзень роднай мовы. Вучні групы падоўжаннага дня ў гэты дзень наведалі вясковую бібліятэку аграгарадка Нача. Бібліятэкар Тамара Сямёнаўна Базыльчык гасцінна прывітала і цікава расказала аб нашай роднай, мілагучнай беларускай мове, паэтах і пісьменніках, якія ўсхваляюць нашу мову ў сваіх творах, пазнаёміла з навінкамі беларускай дзіцячай літаратуры. Вучні адгадвалі загадкі, чыталі вершы, дапаўнялі прыказкі. Сустрэча была цікавай і пазнавальнай!