
Згодна з 11.6 Правіл ўнутранага распарадку для вучняў Дзяржаўнай установы адукацыі “Начаўская сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна
Нагадваем аб абмежаванні карыстання мабільнымі тэлефонамі (іншай аналагічнай апаратурай) ва ўстанове адукацыі:
11.6. карыстацца ўстройствамі мабільнай сувязі, інтэрнэт-сувязі, музычнымі калонкамі, гульнявымі ўстройствамі падчас адукацыйнага працэсу без дазволу педагогаў;
Варта адключыць і прыбраць усе тэхнічныя прылады (мабільны тэлефон, плэеры, навушнікі, гульнявыя прыстаўкі і інш.) у спецыяльныя кантэйнеры, перавесці мабільны тэлефон у бязгучны рэжым.
У выпадку аднаразовага парушэння правілаў карыстання прыладамі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі), вучань павінен напісаць тлумачальную запіску з указаннем прычыны парушэння гэтых Правілаў. Класным кіраўніком (настаўнікам) вучню робіцца запіс у дзённік.
Пры паўторным факце парушэння правілаў карыстання прыладамі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) робіцца адабранне тэлефона ў вучня. Ва ўстанову адукацыі запрашаюцца бацькі (законныя прадстаўнікі), і пасля размовы з дырэктарам (членам адміністрацыі) ім вяртаецца ўстройства мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі). На вучня накладаецца спагнанне, якое вызначаецца дырэктарам установы адукацыі.