Визитка © Начевская средняя школа

↓A↑

XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

РусскийБеларускi

Государственное учреждение образования

"Начевская средняя школа"

Ляховичского района

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

Наш баннер

 

админ сайта

 

@ copyright

 

Визитка


 

З гісторыі паходжання вёскі

            Нача iснуе ўжо 5 стагоддзяý. Першае ýпамiнанне  датуецца  1566 годам.  Нача – сяло Ляхавiцкай воласцi, асабiстая ýласнасць Жыгiмонта Аýгуста. Пазней перададзена ý якасцi залогу Навагрудскаму шляхцiцу Брынзу. Пасля секвестрацыi расiйскiм урадам маёнтак перайшоý да Масальскiх, у якiх яго адкупiý у 1796 годзе Францiшак Ксаверы Чарноцкi для свайго сына Мiхаiла.

            Нача (са старабеларускай мовы)  -  урадлiвая зямля”. Старажылы ж вёскi тлумачаць назву так: нача – начало”, пачатак, пачатак многiх невялiкiх рэчак.

 

 

 

 

З гісторыі ўтварэння школы

             Да 1940 года дзеці вёскі Нача навучаліся ў  Publiczna Szkola Powszechna w  Jefimowiczach” (сучасная в.Яфімавічы Мінскай вобласці) , аб чым сведчаць дакументы вучаніцы Апановіч Казіміры Аўгусцінаўны за 1937-1939 гг. А ў 1941 годзе  ў саўгасе “Нача”  ўжо  працавала  “Беларуская пачатковая школа  №80 савхоза ІМСМ Кірава Ляхавіцкага раёна” (назва школы згодна пячатцы на  пасведчанні Апановіч Казіміры Аўгусцінаўны).  На падставе гэтых дакументаў 1941  год  лічыцца годам утварэння школы ў вёсцы Нача.

  

 

Дарагія сябры!

 

                Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Начаўская сярэдняяя школа” Ляхавіцкага раёна – гэта ўстанова адукацыі, у якой створаны ўмовы для рэалізацыі кожным дзіцем права на адукацыю, якая адпавядае яго індывідуальным асаблівасцям, інтарэсам, магчымасцям; гэта  не проста сярэдняя навучальная ўстанова, а школа аграгарадка, чыё найпершае прызначэнне - працаваць на аграгарадок, на вёску. І хто будзе шчыраваць на зямлі, зал

ежыць ад таго, каго выхавае школа: ці то раўнадушных, без агеньчыка, без мары, ці то сумленных, працавітых, з прыгожымі памкненнямі людзей!

 

 

Інфармацыйная даведка

Этапы развіцця школы:

1941 -1949 – пачатковая;

1949 - 1953 -  сямігадовая;

1953 -1959 – васьмігадовая;

1959 -  сярэдняя;

1960 год – пабудаваны тыпавы будынак школы;

2008 - Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Начаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа Ляхавіцкага раёна”;

2011 - Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Начаўская сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна.

   

Колькасны і якасны склад педагагічных кадраў

2020/2021  навучальны год– працуе 25 педагогаў, з іх - 3  знешнія сумяшчальнікі

 

  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2009-2010 н.г.  

С.М. Падгурская - пераможца абласнога этапа, удзельнік рэспубліканскага этапа конкурсу прафесійнага майстэрства

“Педагог сацыяльны года”

 

 

 

 

 

Намеснік міністра адукацыі Б.В.Іваноў

уручае грамату Міністэрства адукацыі

Падгурскай С.М

 

У рамках рэалізацыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі

            Ва ўстанове адукацыі ў 2011/2012 г. навучаецца 83 чалавекі, 11 - класа-камплектаў. Школа працуе ў адну змену ў рэжыме пяцідзённага вучэбнага тыдня.  У шосты дзень тыдня  займаюцца 9 - 11 класы, праводзяцца фізкультурна-аздараўленчыя і выхаваўчыя мерапрыемствы. 1 клас навучаецца  на базе ДУДА “Начаўскі дзіцячы сад” Ляхавіцкага раёна.  Для вучняў 2-4 класаў ( 20 чалавек) працуе   ГПД.

            Арганізавана работа факультатыўных заняткаў:

-          па вучэбных прадметах – 26 ( 78 чалавек, 94%)

выхаваўчай накіраванасці – 4 (12 чалавек, 6%)

                               Вынікі работы

-                     пераможцы раённых алімпіяд: 

2009/2010

Ø    Папко Крысціна, 11 клас - дыплом ІІ ступені ў другім этапе  рэспубліканскага конкурсу па грамадазнаўству (настаўнік С.А.Пальчык);

2010/2011

Ø    Станіславовіч Аляксандра, 11 клас - дыплом ІІ ступені ў другім этапе  рэспубліканскага конкурсу па біялогіі (настаўнік Н.У. Катко);  

2011/2012

Ø  Зялёнка Вікторыя, 8 клас - дыплом ІІІ ступені ў другім этапе  рэспубліканскага конкурсу па абслугоўваючай працы (настаўнік С.М.Чаранкевіч);

Ø  Голя Юлія, 4 клас - дыплом І ступені па беларускай мове ў дыстанцыйнай раённай алімпіядзе сярод вучняў пачатковых класаў (настаўнік С.І.Зяленка);

Ø  Ксенжык Юлія, 4 клас  - дыплом ІІІ ступені па беларускай мове ў дыстанцыйнай раённай алімпіядзе сярод вучняў пачатковых класаў  (настаўнік С.І.Зяленка);

 

-         дасягненні па краязнаўству ў рамках Рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”: 

2009/2010

Ø  дыплом І ступені ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу даследчых работ , дыплом ІІ ступені ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу даследчых работ  “Летапіс установы адукацыі” (сумесная работа творчай групы вучняў Тарлюк Кацярыны, 11 клас, Мачук Вольгі, 9 клас і настаўнікаў Т.П. Смаршчок, Я.А. Клішэўскай , С.М. Падгурскай пад кіраўніцтвам С.М.Чаранкевіч)

2010/2011

Ø  дыплом І ступені ў  раённым этапе рэспубліканскага конкурсу даследчых работ “Летапіс населенага пункта”  ( Чаранкевіч Таццяна, 6 клас, Чарняк Яна, 8 клас,  кіраўнік С.М. Чаранкевіч)

 

 

 

Накірункі выхаваўчай работы

Дзіцячыя і маладзёжныя аб’яднанні:

акцябраты – 20 чалавек (100%),

ГА “БРПА” – 35 чалавек (97,2%),

ГА “БРСМ” – 17 чалавек  (85%)

 

У школе працуюць:

-          гурткі - 90 вучняў  (108, 4%)

Ø  “ЮІДР”

Ø  “Турыстычны”

Ø  “Пакаёвыя кветкі”    

Ø   “Звонкі голас”

Ø  “Сучасныя рытмы”       

Ø   “Фантазія”

 -  спартыўныя секцыі  - 43 вучні (53%)           

Ø  АФП

Ø  баскетбол

Ø  тэніс

Дасягненні:  прызёр  абласных і рэспубліканскіх турніраў па лёгкай атлетыцы Бацечка Дзмітрый, 9 клас, настаўнік В.С.Пастарнакевіч

-  лектарская група “Ініцыятыва”  (6 клас, 5 чалавек)

- клуб “Права”,  сумесны з ДУА “Ляхавіцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр” (8 клас, 13 чалавек)

Узаемадзеянне з соцыумам:

 

Імі ганарыцца школа

Ø Карпіевіч Юрый Дзмітрыевіч - прафесар  на  кафедры  “Трактары”  Беларускага  нацыянальнага  тэхнічнага  ўніверсітэта,  доктар  тэхнічных  навук  з  2004  года, член  доктарскага  савета  па  абароне  дысертацый, аўтар  80  навуковых  работ,  у  тым  ліку  2 манаграфій  і  2  патэнтаў.

Ø Клішэўскі Іван Іванавіч – старшыня   Ляхавіцкага  раённага выканаўчага камітэта (2004-2009).

Ø Сакуць Генадзь Станіслававіч - дырэктар  Ляхавіцкага  ТАА  “Трансэлектракамплект”.

Ø Смаршчок Уладзімір Уладзіміравіч - дырэктар  камунальнага  ўнітарнага  прадпрыемства  Брэсцкага  гарадскога  ўпраўлення  капітальнага  будаўніцтва.

Ø Шклянік Іван Іванавіч - кіраўнік  фермерскай  гаспадаркі  “Даманскае”.

Ø Чарапавіцкі Леанід Станіслававіч - перакладчык  пры  пасольстве  Рэспублікі  Беларусь  у  Германіі.

 

 

Яны вярнуліся ў родную школу

 

Ø Падгурская Святлана Мікалаеўна – педагог сацыяльны, педагог-псіхолаг, педагог-арганізатар.

Ø  Падгурскі Сяргей Анатольевіч – настаўнік фізікі і інфарматыкі.

Ø  Смаршчок Аляксандра Васільеўна – выхавацель ГПД, бібліятэкар.

Ø  Шклянік  Вольга Ігнацьеўна – настаўнік рускай мовы і літаратуры.

Ø  Іваноўскі Алег Мікалаевіч - настаўнік фізічнай культуры і здароўя, тэхнічнай працы.

 

Па волі лёсу ў кожнага чалавека ёсць свая школа, якая вядзе не толькі ў краіну ведаў, але і вучыць жыццю, з’яўляецца вытокам станаўлення ўсебакова  развітой асобы. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Начаўская сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна - сучасная адукацыйная установа, якая працуе з мэтай выканання сацыяльнага заказу дзяржавы і запытаў бацькоў і вучняў, у рамках рэалізацыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

 

ФОТАЛЕТАПІС


Фотоматериалы:

 


 


                   

 

телефон +375 1633 5 24 38, электронная почта nacha@brest.by, регистрационное свидетельство 290497178

 

Преподавателям слово дано не для того, чтобы усыплять свою мысль, а для того, чтобы будить чужую. (В. Ключевский)