Архив новостей © Начевская средняя школа

↓A↑

XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

РусскийБеларускi

Государственное учреждение образования

"Начевская средняя школа"

Ляховичского района

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

Наш баннер

 

админ сайта

 

@ copyright

 

Архив новостей


21.03.2023

Падарожжа ў гісторыю вайны і сучаснасць Беларусі

21 сакавіка 2023 года вучні Начаўскай школы ажыццявілі цудоўнае падарожжа ў сталіцу нашай рэспублікі для азнаямлення з экспазіцыямі Дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны і выдатным помнікам сучаснай архітэктуры Рэспублікі Беларусь - Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

У Дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны і вучні, і настаўнікі з захапленнем і заміранне сэрца слухалі цікавы аповед экскурсавода па гісторыі трагедыі і мужнасці беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У кожным зале музея была свая захапляючая гісторыя, якая правяла дзяцей ад першага дня вайны да Вялікай Перамогі народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Вучні з асаблівым маўчаннем і павагай слухалі гісторыю трагедыі народа, а менавіта падзеі генацыда беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вялікай ўражанне і эмацыйны пад’ём выклікала ў дзяцей выстава-экспазіцыя карцін Міхаіла Савіцкага “Цыфры на сэрцы”, прысвечаная 100 годдзю мастака, у якой прадстаўлены палотны па тэме “Генацыда”.

Усе экскурсанты засталіся пад вялікім уражаннем ад падарожжа ў гісторыю вайны.

Але жыццё працягваецца і мы накіраваліся далей па гораду Мінску. Ужо на пад’ездзе усіх уразіла велічнае збудаванне, сапраўднае архітэктурнае цуда, а менавіта комплекс Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Падчас экскурсіі вучні пазнаёміліся з асноўнымі заламі бібліятэкі, прасачылі працэс атрымання кніг чытачамі. Дзяцей прывялі ў захапленне экспанаты музея бібліятэкі. На самым піке вучні паглядзелі праз аптычныя прыборы на велічную і прыгожую сталіцу Рэспублікі Беларусь.

Вось гэта да – моцная, квітнеючая, незалежная і прыгожая наша родная Беларусь!

Падарожжа да дому прайшло незаўважна, усе абменьваліся думкамі і пачуццямі ад пабачанага і пачутага.

Як кажуць, лепш адзін раз пабачыць, чым шмат разоў пачуць. У нас гэта атрымалася на ўсе сто працэнтаў!

 


                   

 

телефон +375 1633 5 24 38, электронная почта nacha@brest.by, регистрационное свидетельство 290497178

 

Преподавателям слово дано не для того, чтобы усыплять свою мысль, а для того, чтобы будить чужую. (В. Ключевский)