21.02.2023
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта ініцыятыва накіравана на прызнанне і заахвочванне да выкарыстання родных моў. З добрай нагодай усіх неабыякавых да роднага слова.
Ва ўстанове адукацыі праведзены чэлендж "Я чула пяшчотнае, шчырасці поўнае...", у якім прынялі ўдзел вучні, настаўнікі, законныя прадстаўнікі. Вучні 3-4 класаў стварылі воблака любімых слоў па-беларуску. Вучні 6-9 класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце па беларускай мове "Беларусь - краіна-мара". Мэта мерапрыемства - даць магчымасць усім жадаючым праверыць узровень сваёй пісьменнасці.