05.12.2024
#1РЭГІЁН - 85 гадоў дасягненняў і здзяйсненняў
У Падлескай базавай школе адбыўся спартыўна-краязнаўчы квэст “Экспедыцыя#1 рэгіён”, у якім прынялі ўдзел вучні і настаўнікі Начаўскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна.
Спартыўна-краязнаўчае мерапрыемства ўключала ў сабе не толькі спартыўныя эстафеты, сеанс адначасовай гульні ў шашкі, але і квэст па гісторыі, культуры, знакамітых асобах, знакавых мясцінах Брэсцкай вобласці.
Сустрэча пакінула мноства яркіх эмоцый і незабыўных момантаў!


