Архив новостей © Начевская средняя школа

↓A↑

XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

РусскийБеларускi

Государственное учреждение образования

"Начевская средняя школа"

Ляховичского района

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

Наш баннер

 

админ сайта

 

@ copyright

 

Архив новостей


04.11.2022

Восеньскія нататкі вандроўнікаў – дзень шосты

  Вось і завяршаецца серыя нашых падарожжаў на восеньскіх вакацыях.

  4 лістапада вучні 4 – 8-х класаў ажыццявілі падарожжа ў горад Ляхавічы ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Ляхавічы”.

  Дзяцей гасцінна сустрэлі экскурсаводы і змястоўна пазнаёмілі ўсіх экскурсантаў з выставай музейнага пакою школы.

  Далей адбыліся напружаныя гульні па футболу паміж  камандамі ўстаноў адукацыі. У цяжкай, але чэснай барацьбе перамогу атрымала сяброўства.

  Натупным пунктам нашага маршруту была Брацкая магіла ўсім загінуўшым на плошчы Перамогі ў горадзе Ляхавічы. З вялікай пашанай да памяці тых, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля свабоды  і незалежнасці Радзімы вучні ўсклалі кветкі да помніка.

  Апошнім пунктам на маршруте быў сядзібна-паркавы комплекс былога роду Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка. Вучні з цікавасцю падарожнічалі па старажытных сцежках, слухалі аповед пра жыццё гэтага слаўнага роду і асабліва пра мужнасць і сапраўдны патрыятызм лепшага яго прадстаўніка Тадэвуша Рэйтана. Завяршылася падарожжа паклонам воінам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне на брацкай магіле вёскі Грушаўка.

  Экскурсія атрымалася цікавай і напоўненай рознай карыснай інфармацыяй.

  Падарожнічаем далей у другой чвэрці 2022/2023 навучальнага года.

  Колькі яшчэ нязведаных сцяжынах роднай Бацькаўшчыны патрэбна наведаць вучням!

  Усё яшчэ толькі пачынаецца!

 


                   

 

телефон +375 1633 5 24 38, электронная почта nacha@brest.by, регистрационное свидетельство 290497178

 

Конечная цель всякого воспитания — воспитание самостоятельности посредством самодеятельности. (А.Дистервег)