Архив новостей © Начевская средняя школа

↓A↑

XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

РусскийБеларускi

Государственное учреждение образования

"Начевская средняя школа"

Ляховичского района

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

Наш баннер

 

админ сайта

 

@ copyright

 

Архив новостей


03.11.2022

Восеньскія нататкі вандроўнікаў – дзень пяты

  3 лістапада 2022 года вучні 4 – 8-х класаў Начаўскай сярэдняй школы накіраваліся ў чарговае падарожжа па маршруту: Нача – Баранавічы.

  Першым прыпынкам экскурсіі стаў Музей чыгуначнага транспарту горада Баранавічы. Вучні і настаўнікі з вялікай цікавасцю і ўвагай азнаёміліся з экспазіцыяй музея па гісторыі ўзнікнення, развіцця і сучаснага становішча чыгуначнага транспарту ў Рэспубліцы Беларусь.

  Больш за дзве гадзіны дзеці з захапленнем даследавалі і практычна спрабавалі на “трываласць” экспанаты розных гадоў эксплуатацыі тэхніку чыгуначнага транспарту: ад першых паравозаў далёкага XIX стагоддзя да сучасных “монстраў” XXI стагоддзя. Усё выклікала цікавасць і магчыма жаданне звязаць свой далейшы лёс з прафесіямі, якія звязаны з чыгуначным транспартам.

  Пасля прагляду і азнаямлення з усімі таямніцамі чыгуначнага транспарту, экскурсія працягнулася па Ляхавіцкаму раёну (вёскі Дарава – Конькі – горад Ляхавічы – вёскі Грушаўка – Зубелевічы – Нача). У ходзе гэтага падарожжа вучні школы слухалі расказ экскурсавода пра трагічныя і гераічныя падзеі нашай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кожны помнік загінуўшым землякам і воінам Чырвонай Арміі выклікаў спачуванне аб памерлых, але і вялікі гонар за пераможцаў. Ня лёгкай цаною далася нашаму народу Перамога!

  Падарожжа працягваецца!

  У пятніцу новая група экскурсантаў наведае Дзяржаўную установу адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Ляхавічы”. Мэты: матчавая сустрэча па футболу, а таксама экскурсія ў музейны пакой школы.

  Да новых сустрэч сябры!

 


                   

 

телефон +375 1633 5 24 38, электронная почта nacha@brest.by, регистрационное свидетельство 290497178

 

1 сентября - это личное 12 апреля для каждого первоклассника, старт в космическое пространство знаний. (И.Красновский)