Архив новостей © Начевская средняя школа

↓A↑

XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

РусскийБеларускi

Государственное учреждение образования

"Начевская средняя школа"

Ляховичского района

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

Наш баннер

 

админ сайта

 

@ copyright

 

Архив новостей


29.10.2022

Восеньскія нататкі вандроўнікаў – дзень першы

  29 кастрычніка 2022 года ў першы дзень восеньскіх вакацый вучні 5 – 11-х класаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Начаўская сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна здзейсніла цудоўнае падарожжа ў адно з самых цікавых гістарычных месцаў раёна, а менавіта ў вёску Крывошын.

  Першым пунктам маршруту юных і не зусім юных патрыётаў стала магіла-помнік нашаму земляку з вескі Крывошын – Сяргею Рычырдавічу Свянцецкаму.

  Ва ўжо далёкім ад нас 1997 годзе гэты 18-ці гадовы юнак, выконваючы свой грамадзянскі абавязак, праходзіўшы службу ў радах вайсковай часці 7404 Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, разам з другімі знаходзіўся ў канваіраванні небяспечных злачынцаў. На чыгуначным вакзале Баранавічы-Палескія адбылася спроба пяці заключаных здзейсніць уцекі. Сяргей меў магчымасць выратаваць сваё маладое жыццё, патрэбна было толькі адступіцца на шляху перад злачынцамі.

  Але яго вучылі іншаму!

  У выніку Сяргей Рычардавіч Свянцецкі быў смяротна паранены ў шыю падчас затрымання злачынцаў. Заключаныя не змаглі вырвацца на волю, але медыкі таксама не змаглі выратаваць жыццё героя.

  Адзін момант і Сяргей назаўсёды пайшоў у небыцце, але Радзіма не забыла імя Героя! Сяргей Свянцецкі, які памер ад атрыманых раненняў праз некалькі дзен, пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам “За асабістую мужнасць”.

  Так хай жа кожны малады беларус будзе дастойны гонару і гераізму Сяргея!

  Далей падарожнікі завіталі ў гісторыка-краязнаўчы музей Дзяржаўнай установы адукацыі “Крывошынская сярэдняя школа імя Г.С.Здановіча” Ляхавіцкага раёна.

  Дзверы школы гасцінна распахнуліся і вучні школы – экскурсаводы і кіраўнік музея Гачко Кацярына Эдуардаўна правялі для падарожнікаў цікавую і змястоўную экскурсію па музейных пакоях. Вучні даведаліся пра яркую, насычаную, трагічную і гераічную гісторыю вескі Крывошын: ад сядых паданняў да Расійскай імперыі, ад БССР да Рэспублікі Беларусь. Даведаліся, чаму школа носіць імя яшчэ аднаго знакамітага земляка, а менавіта Героя Савецкага Саюза генерал-маёра Гаўрыіла Станіслававіча Здановіча, камандуючага стралковай дывізіяй, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.

  Шляхі падарожнікаў часта бываюць вельмі невядомымі, так сталася і гэтым разам. У школу адначасова завіталі і вучні з Дзяржаўнай установы адукацыі “Малагарадзішчанская сярэдняя школа Ляхавіцкага раёна”, які прыехалі знаеміцца з музеем.

  Як вынік гаспадары падрыхтавалі інтэрактыўную гульню-віктарыну па тэме: “Беларусь у маім сэрцы”. У цяжкай, але сяброўскай гульні паміж камандамі школ, перамога з невялікай перавагай засталася за камандай з Начы.

  Развітаўшыся з гасціннымі гаспадарамі, экскурсанты працягнулі сваё падарожжа па ваколіцах вёскі Крывошын, падчас якой яны пазнаёміліся з гісторыяй Свята-Пакроўскага храма, брацкай магілай і іншымі аб’ектамі.

  Асаблівае захапленне і цікавасць выклікалі ў дзяцей і настаўнікаў сцяжынкі парка “Рэпіхава”.

  Экскурсавод расказаў пра гэты старажытны парк дзевятнадцатага стагоддзя, пра гісторыю жыцця графа Патоцкага, пра пахаванні часоў Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Пабывалі дзеці на “Востраве “кахання”. Прайшліся па старажытнай алеі парка, паглядзелі цудоўныя сажалкі, даведаліся пра дзяцінства паэта Яна Чачота ў парку “Рэпіхава”.

  Вырашылі ў перыяд летніх вакацый наведаць парк у межах рэалізацыі праекта па турыстычных паходах.

  Нажаль, любое падарожжа калі-небудзь завяршаецца… Падыйшло да завяршэння і наша падарожжа, але гэта толькі на сённяшні дзень!

  Наперадзе нас чакаюць восеньскія вакацыі… Падарожжы: па горадзе Ляхавічы па тэме: “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”; культурныя помнікі горада Клецка; музей чыгуначнай тэхнікі і музей народнага адзінства горада Баранавічы; музей Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Ляхавічы” і іншыя падарожжы.

  Да сустрэчы сябры! Паехалі з намі па родных мясцінах! Даследуй, вывучай, кахай сваю Радзіму!!!

 


                   

 

телефон +375 1633 5 24 38, электронная почта nacha@brest.by, регистрационное свидетельство 290497178

 

Школа дает знания только тем, кто согласен их взять. (Сергей Скотников)