Архив новостей © Начевская средняя школа

↓A↑

XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

РусскийБеларускi

Государственное учреждение образования

"Начевская средняя школа"

Ляховичского района

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

Наш баннер

 

админ сайта

 

@ copyright

 

Архив новостей


19.09.2022

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

 


      Усіх, хто з павагай ставіцца да роднага слова  і любіць паэзію!

Усіх, хто хоць калі-небудзь спыняўся і заміраў перад мілагучнасцю і самабытнасцю беларускай мовы!

   З 19 па 24 верасня запрашаем стаць удзельнікамі сапраўднага свята слова – Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

   2022 год  аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. А памяць і родная мова - непадзельны. 16 верасня для вучняў 8-11 класаў быў праведзены рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства

   А 17 верасня 2022 года літаратурным свет Беларусі  адзначыў 110-годдзе з дня нараджэння класіка нашай нацыянальнай паэзіі – Максіма Танка. З гэтай нагоды мы прадстаўляем шэраг мерапрыемстваў, якія бліжэй пазнаёмяць  цяперашніх і будучых чытачоў з жыццём і творчасцю не толькі славутага мастака слова, але і выдатных землякоў. Радкі твораў пра беларускую мову і толькі на беларускай мове  будуць гучаць увесь тыдзень.

   На некаторы час наша ўстанова стане гарадамі і мястэчкамі, ў якіх жылі, стваралі шэдэўры, працавалі над развіццём беларускай мовы вялікія паэты і выдатныя мовазнаўцы.

   Прыняўшы ўдзел у мерапрыемствах вы успомніце, а штосьці, мабыць, і адкрыеце для сябе пра пачатак і росквіт літаратурнай дзейнасці, пра  людзей, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай мовы.  І, хаця адбудзецца гэта падарожжа ў школе,  мы шчыра спадзяемся, што кожны зможа зрабіць уласныя адкрыцці.

   На працягу тыдня для вас будуць працаваць кніжная выстава “Сэрцам роднага слова краніся”, выстава вырабаў народных рамёстваў, тэматычная выстава “Юбілей паэта”, дзе акрамя разнастайных матэрыялаў аб жыццёвым і творчым шляхах, чытачы знойдуць і літаратурную спадчыну Максіма Танка, а таксама ўбачаць вучнёўскія постэры на прачытаныя творы беларускай літаратуры,  віншавальныя паштоўкі беларускай мове.

   І памятайце: кніга – амаль жывая істота. Яна прагне цеплыні чалавечых рук, таму нашы выставы – не статычныя экспазіцыі, якія можна толькі разглядаць. Падыходзьце, гартайце, уладкоўвайцеся паўтульней – чытайце! Няхай у гэты дзень з вамі будуць цёплыя і па-чалавечы простыя радкі. Гэта яшчэ адно з нашых мерапрыемстваў: фотаздымак #Як ты дорага мне, мая родная мова#. Неабходна не проста прачытаць твор, а зрабіць фотаздымак, размясціць яго ў групе Viber вашага класа з надпісам і назвай прачытанага вамі твора ці выказвання пра мову.

   19 верасня пачалося падарожжа у свет беларускай мовы “Маё любімае слова па-беларуску”, з якіх складзена інтэрактыўнае воблака слоў. Кожны ўдзельнік змог пазнаёміцца з любімымі словамі па-беларуску вучняў і работнікаў установы адукацыі.  

   Інтэрв’ю “У люстэрцы часу з беларускай мовай і літаратурай” прымусіць вас заглянуць у самыя таемныя куточкі вашай памяці і ўзнавіць веды, набытыя ў школе.

    20 верасня марафон “Мова родная - мова модная” запрашае вас прыняць удзел у выкананні беларускіх песень.

    21 верасня самыя актыўныя беларусы наведаюць рэдакцыю беларускамоўнай газеты “Ляхавіцкі веснік”, дзе адбудзецца сустрэча з галоўным рэдактарам Маргарытай Аляксееўнай.  

    Алесь Бадак і Міхаіл Пташук запрашаюць да сябе на Радзіму – у вёску Конькі. А ці чулі вы гэтыя імёны? А што ведаеце пра іх творчасць? Адказы на гэта пытанне вы пачуеце ў час экскурсіі ў Конькаўскую школу.

    Фестываль творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю” пазнаёміць з дзейнасцю знакамітых землякоў: паэтам Янкам Чаборам, ураджэнцам вёскі Рачканы, сапраўдным патрыётам Тадэвушам Рэйтанам і многімі іншымі. А таксама кожны з вас мае ўнікальную магчымасць прыняць удзел і прызнацца ў любові малой радзіме.

   23 верасня  прыміце ўдзел у тэлепраекце “Чытаем вершы пра родную мову” і апыніцеся ў свеце беларускай паэзіі.  Вершы вядомых суайчыннікаў прагучаць ў выкананні юных прыхільнікаў беларускай творчасці і не толькі...  

   І гэта яшчэ не ўсё! Будзьце з намі ў тыдзень, калі родная мова асабліва шчодра дзеліцца з вамі сваімі таямніцамі!

Тыдзень роднай мовы – гэта цікава!

Тыдзень роднай мовы – гэта магчымасць праявіць сябе!

Тыдзень роднай мовы – гэта новыя сустрэчы і знаёмствы!

Шчыра запрашаем прыняць удзел!

 


                   

 

телефон +375 1633 5 24 38, электронная почта nacha@brest.by, регистрационное свидетельство 290497178

 

Ученик, который учится без желания, — это птица без крыльев. (Саади)