16.09.2022
Кніжная выстава, інфармацыйны стэнд і конкурс малюнкаў да Дня народнага адзінства.
Пасля ўрачыстага адкрыцця тыдня, прысвечанага Дню народнага адзінства, на першым паверсе школы былі прэзентаваны для ўсіх жадаючых наступныя выставы:
Інфармацыйна-агітацыйныя стэнды “Гісторыя 17 верасня 1939 года”;
Кніжная выстава “Рэспубліка Беларусь – 30 гадоў незалежнасці і суверэнітэту”.
Акрамя таго на працягу 13 – 16 верасня вучні 1 – 5-х класаў прынялі актыўны ўдзел в конкурсе-выставе малюнкаў па тэме: “Наша моцная і слаўная Радзіма!”
Узнагароды знайшлі сваіх пераможцаў!