Архив новостей © Начевская средняя школа

↓A↑

XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

РусскийБеларускi

Государственное учреждение образования

"Начевская средняя школа"

Ляховичского района

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

Наш баннер

 

админ сайта

 

@ copyright

 

Архив новостей


16.09.2022

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дзяржаўнаму святу Дню народнага адзінства.

  16 верасня 2022 года пасля першага ўрока на цэнтральнай плошчы школьнага двара адбылося ўрачыстае мерапрыемства для ўсіх вучняў і настаўнікаў школы, прысвечанае Дзяржаўнаму святу Дню народнага адзінства.

  У час мерапрыемства гучалі песні пра любімую Беларусь, вершы і проста прыемныя словы аб Радзіме.

  На мерапрыемстве з прывітальным выступленнем прысутнічаў старшыня Начаўскага сельскага выканаўчага камітэта Новік Вячаслаў Аляксандравіч, які павіншаваў усіх прысутных з нагоды наступаючага свята Дня народнага адзінства. Пажадаў усім вучням і працоўнаму калектыву добрага настрою, доўгага жыцця і светлага, мірнага неба над галавою.

  Кіраўнік па ваенна-патрыятычнам выхаванні Погас Уладзімір Уладзіміравіч сцісла расказаў прысутным на мерапрыемстве аб тым, што:

  “У 2021 годзе было зацверджана новае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Яно адзначаецца 17 верасня.

  17 верасня 1939 года вызваленчы паход Чырвонай Арміі паклаў пачатак доўгачаканаму аб’яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі. Гэта падзея стала актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, раздзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе. Тады ў выніку заключэння Рыжскага мірнага дагавора значная частка Беларусі ўвайшла ў склад Польшчы. На працягу васямнаццаці гадоў амаль чатыры мільёны чалавек, якія жылі ў Заходняй Беларусі, былі пазбаўлены права гаварыць і вучыцца на роднай мове, развіваць сваю культуру і проста звацца беларусамі.

  1 верасня 1939 года Германія напала на Польшчу, пачалася Другая сусветная вайна. Над жыхарамі заходняй часткі Беларусі навісла пагроза фашысцкай акупацыі. У гэтых умовах Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу і ўзяла пад абарону насельніцтва Заходняй Беларусі. Людзі сустракалі вызваліцеляў кветкамі, аказвалі ім дапамогу. 

  17 верасня стала для беларусаў святам яднання і свабоды. Народ Беларусі стаў жыць адной сям’ёй, будаваць агульны дом. Адноўленае адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны.”

  Дзень народнага адзінства – даніна павагі тым, хто рупліва працаваў на карысць нашай Радзімы, і напамін нашчадкам пра неабходнасць захавання адзінства і незалежнасці Беларусі!

 

 


                   

 

телефон +375 1633 5 24 38, электронная почта nacha@brest.by, регистрационное свидетельство 290497178

 

Ученик, который учится без желания, — это птица без крыльев. (Саади)