15.09.2022
Школьны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў “Шкаліяда”, прысвечаных Дню народнага адзінства.
15.09.2022 вучні 5 – 6-х класаў прынялі ўдзел у школьным этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў “Шкаліяда” па лёгкай атлетыцы. Дадзеныя спаборніцтвы былі запланаваны і праведзены ў межах выканання плана мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства.
Вучні з гонарам выканалі ўсе выпрабаванні і праз свае спартыўныя поспехі яшчэ раз даказалі самім сабе ў першую чаргу, што толькі ў адзінстве сіла і моц народа.
Віншуем нашых юных “чэмпіёнаў” і жадаем ім поспехаў на раённым этапе спаборнітваў “Шкаліяда”!