Архив новостей © Начевская средняя школа

↓A↑

XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

РусскийБеларускi

Государственное учреждение образования

"Начевская средняя школа"

Ляховичского района

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

Наш баннер

 

админ сайта

 

@ copyright

 

Архив новостей


02.04.2022

“Хатынь” – сімвал няскоранага духу народа-пераможцы!

  Цудоўная пара канікулы!

  Вось і наступілі веснавыя канікулы 2021/2022 навучальнага года. Дзеці чакаюць актыўнага адпачынку і цуда адбываецца!

  Наступны наш веснавы маршрут - Дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”.

  2 красавіка ў святочны дзень “Дзень яднання Беларусі і Расіі” вучні школы наведалі “Хатынь”. Гэта сімвалічнае месца, якое сапраўды з’яднала беларускі і рускі народы!

  У 2022 годзе ўвесь беларускі народ адзначыў 79-ю гадавіну з дня вялікай трагедыі, спалення разам з жыхарамі простай беларускай вёскі Хатынь, якая адбылася ў далёкім 1943 годзе.

  У той ракавы дзень 22 сакавіка 1943 года нямецкія карнікі з атрада СС і паліцаі здзейснілі страшэннае для звання чалавека  злачынства – спалілі разам з жыхарамі вёску Хатынь!

  А колькі такіх вёсак-сёстраў Хатыні было на беларускай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны падчас нямецка-фашысцкай акупацыі? Сотні…!

  Пасля Вялікай Перамогі сіламі ўсяго савецкага народа быў прыдуманы і рэалізаваны ў жыццё праект мемарыяльнага комплекса “Хатынь” на месцы загінуўшай і знікшай назаўсёды вёскі.

  “Хатынь” – сімвал трагедыі беларускага народа, сімвал генацыда над народамі Свету, які праводзілі нацысты ў гады Вялікай Айчыннай і Другой Сусветнай войнаў. Але “Хатынь” – гэта і сімвал няскоранага духу народа-пераможцы!

  Вучні хадзілі на экскурсіі па зямлі “Хатыні” ціха схіліўшы галовы! Было не да жартаў і размоў. “Хатынь” – святое для кожнага беларуса месца!

Тут   весак  спаленых  усiх

Зрабiлi   могiльнiк   адзiны.

Хто  моўчкi  плача,  хто  ўслых,

I  ў  смуце  хуткiя   хвiлiны.

Устаньце!   Зноў   вясна  прыйшла...

Вы  ўсе   жыццё  сваё   любiлi.

Вас  смерць   раптоўна  так  знайшла.

Хатынь...  яе   вясной   спалiлi.

 Адказ маладога пакалення дваццаць першага стагоддзя такі:

  “Беларусь чуе твае званы “Хатынь”, Беларусь памятае тваю боль “Хатынь”, Беларусь ніколі не забудзе пра гэта злачынства “Хатынь”, Беларусь не дасць паўтарыцца твайму лёсу “Хатынь”! Пакуль жыве памяць, жыве і беларускі народ!

Вось такія канікулы!

 


                   

 

телефон +375 1633 5 24 38, электронная почта nacha@brest.by, регистрационное свидетельство 290497178

 

Школа дает знания только тем, кто согласен их взять. (Сергей Скотников)