Методическая работа © Начевская средняя школа

↓A↑

XX

Змена памеру шрыфта

Усе сучасныя браўзэры дазваляюць змяняць памер шрыфта на старонцы сайта шляхам изменeния маштабу

У большасці выпадкаў для змены маштабу скарыстайцеся камбінацыяй клавіш "Ctrl і +" ці "Ctrl і -"

Так жа можаце выкарыстоўваць камбінацыю "Ctrl і скролл"

Дадатковая інфармацыя даступная па спасылцы https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Начаўская сярэдняя школа"

Ляхавіцкага раёна

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

індэкс цытавання

індэкс цытавання

 

Наш банэр

 

адмін сайта

 

 

Методическая работа


 


  01.09.25 План работы метадычнага савета на 2025/2026 навучальны год

больш падрабязна.../згарнуць

                                                               

 

                                                                     ЗАЦВЯРДЖАЮ

                                                                       Дырэктар сярэдняй школы

                                                                                                                               М.І. Мароз                                                                                                                                

ПЛАН РАБОТЫ

МЕТАДЫЧНАГА САВЕТА

НА 2025/2026 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

 

Тэма: павышэнне ўзроўню прафісійнага росту педагогаў для забяспячэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу.

Мэта: стварэнне ўмоў для  павышэння ўзроўню педагагічнага майстэрства настаўнікаў, іх прафесійнай кампетэнтнасці для забяспячэння эфектыўнасці педагагічнага працэсу і павышэння якасці адукацыі.

Задачы:

1.Стварыць умовы для дынамічнага росту якасці адукацыі праз:

-узаеманаведванне педагогамі вучэбных заняткаў і выхаваўчых мерапрыемстваў;

-павышэнне якасці правядзення вучэбных заняткаў на аснове ўкаранення інфармацыйных, асобасна-арыентаваных, здароўезберагаючых і іншых тэхналогій;

-выкарыстанне новых форм у рабоце з высокаматываванымі, адоранымі  вучнямі на аснове пераемнасці, раскрыццё іх творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу;

-арганізацыю мэтавай і сістэматычнай працы па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд і ўключэння іх у праектную і навукова-даследчую дзейнасць з наступным аналізам вынікаў.

2.Садзейнічаць паспяховай сацыялізацыі асобы вучня праз:

-прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця, культуры бяспекі жыццядзейнасці, беражлівага стаўлення да энергарэсурсаў, усвядомленага выбару прафесіі;

-фарміраванне патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, развіццё валанцёрскага руху, вучнёўскага самакіравання.

3.Забяспечыць умовы для захавання і развіцця кадравага патэнцыялу праз:

-стварэнне ўмоў для абагульнення і распаўсюджвання станоўчага педагагічнага вопыту творча працуючых настаўнікаў праз арганізацыю майстар-класаў, тэматычных тыдняў, удзелу ў семінарах, конкурсах педагагічнага майстэрства;

-удасканальванне педагагічнага майстэрства настаўнікаў па авалоданні методыкай сістэмнага аналізу вынікаў адукацыйнага працэсу;

-павышэнне прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў;

-стымуляванне педагогаў да прафесійнага самаразвіцця і творчага самавыяўлення;

-забяспячэнне аховы працы і захаванне працоўнай дысцыпліны.

Паседжанне 1

Тэма: Асноўныя напрамкі метадычнай работы ў 2025/2026 навучальным годзе.

Форма правядзення: інструктыўна-матадычная нарада

Дата правядзення: верасень 2025 года

 

1.Асаблівасці нарматыўна-прававога забеспячэння адукацыйнага працэсу ў 2025/2026 навучальным годзе.

Машэй С.М., старшыня метадычнага савета

2.Абмеркаванне плана работы метадычнага савета у 2025/2026 навучальным годзе.

Машэй С.М., старшыня метадычнага савета

3.Узгадненне правядзення прадметных тыдняў у 2025/2026 навучальным годзе.

Машэй С.М., старшыня метадычнага савета

4. Арганізацыя працы факультатыўных заняткаў, аб'яднанняў па інтарэсах, СПЗ.

Машэй С.М., старшыня метадычнага савета

5.Арганізацыя работы з высокаматываванымі вучнямі.

Машэй С.М., старшыня метадычнага савета

 

Паседжанне 2

Тэма: Арганізацыя работы з высокаматываванымі вучнямі.

Форма правядзення: інструктыўна-матадычная нарада

Дата правядзення: снежань 2025 года

 

1.Аналіз метадычнай работы за I паўгоддзе.

Машэй С.М., старшыня метадычнага савета

2.Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў рабоце педагогаў. Тэхналогія візуалізацыі: ад тэорыі да практыкі.

Падгурская Г.М., кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў.

3.Аналіз правядзення І этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

Машэй С.М., старшыня метадычнага савета

 

Паседжанне 3

Тэма: Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу ўрока

Форма правядзення: інструктыўна-матадычная нарада

Дата правядзення: сакавік  2026 года

 

1.Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу ўрока праз работу са зместам вучэбнага матэрыялу.

Падгурская Г.М., кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў.

2.Выхаваўчы патэнцыял урока як сродак фарміравання развіцця асобы.

Вярбіцкая Л.В., кіраўнік метадычнага

аб’яднання класных кіраўнікоў

4.Аналіз наведаных урокаў (пазакласных мерапрыемстваў) па рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ўрока.

Машэй С.М., старшыня метадычнага савета

 

Паседжанне 4

Тэма: Ацэнка метадычнай работы школы

Форма правядзення: інструктыўна-матадычная нарада

Дата правядзення: жнівень2026 года

 

1.Падвядзенне вынікаў атэстацыі педагагічных кадраў за 2025/2026 навучальны год.

Машэй С.М., старшыня метадычнага савета

2.Аналіз работы метадычных аб'яднанняў.

Падгурская Г.М., кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў.

Вярбіцкая Л.В., кіраўнік метадычнага

аб’яднання класных кіраўнікоў

3.Аналіз выніковасці ўдзелу педагогаў і вучняў у конкурсах, алімпіядах, вебінарах за 2025/2026 навучальны год.

Падгурская С.М., педагог сацыяльны

4.Справаздача аб выкананні плана работы ўстановы за 2025/2026 навучальны год,  вызначэнне задач на новы навучальны год.

Машэй С.М., старшыня метадычнага савета

  

Намеснік дырэктара

па вучэбна-выхаваўчай рабоце                                                                  С.М.Машэй


 


  01.09.25 План работы учебно-методического объединения учителей начальных классов на 2025/2026 учебный год

больш падрабязна.../згарнуць

                                 Дадатак 1

                                                           загаду дырэктара школы

                                             29.08.2025 № 194

  

План работы

вучэбна-метадычнага аб'яднання

 настаўнікаў пачатковых класаў

на 2025/2026 навучальны год

 

Тэма: Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных кадраў як умова павышэння якасці адукацыі і выхавання вучняў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі з выкарыстаннем эфектыўнага педагагічнага вопыта.

Мэта: стварэнне ўмоў для павышэнне ўзроўню педагагічнага майстэрства, кампетэнтнасці настаўнікаў пачатковых класаў, накіраванае на аптымізацыю якасці адукацыі навучэнцаў.

          Задачы:

  1. забяспечыць метадычнае суправаджэнне педагогаў па павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці пры падрыхтоўцы да работы па абноўленых вучэбных праграмах і вучэбных дапаможніках праз арганізацыю непарыўнай самаадукацыі, абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе.
  2. пашырыць веды педагогаў аб сучасных адукацыйных тэхналогіях, эфектыўных формах і метадах, якія дазваляюць павысіць якасць адукацыі вучняў.
  3. садзейнічаць забеспячэнню выхаваўчага патэнцыялу вучэбных і факультатыўных заняткаў, пазакласных мерапрыемстваў.
  4. працягнуць працу па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай, вучэбна - метадычнай базы, фарміраваць інфармацыйна-адукацыйную прастору вучэбных кабінетаў.

Пасяджэнне  1

Тэма: Выкарыстанне выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі для фарміравання асобы навучэнца як Патрыёта і грамадзяніна, яго маральных якасцяў.

Мэта: выкарыстанне розных формаў і метадаў арганізацыі вучэбнай дзейнасці для фарміравання маральных, патрыятычных якасцяў навучэнцаў.

Дата правядзення: кастрычнік 2025

Форма правядзення: педагагічны інтэрактыў

Вучэбна-метадычны блок

  1. Удасканаленне методыкі выкладання вучэбных прадметаў з улікам іх выхаваўчага патэнцыялу.           

С.І. Зялёнка, настаўнік IV класа

  1. Актуальныя аспекты арганізацыі пазаўрочных мерапрыемстваў, накіраваных на грамадзянска-патрыятычнае, духоўна- маральнае выхаванне навучэнцаў.

Ксёнжык В.В., выхавальнік

групы падоўжанага дня

Практычны блок                                                               

  1. Наведванне адкрытага ўрока ў 1 класе. Самааналіз і аналіз урока.

Г.М. Падгурская, настаўнік I класа

 

Пасяджэнне  2

Тэма: Фарміраванне навыкаў самастойнай вучэбнай дзейнасці на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Мэта: развіццё ўніверсальных кампетэнцый навучэнцаў праз выкарыстанне міжпрадметных сувязей для арганізацыі самастойнай дзейнасці вучняў.

Дата правядзення: снежань 2025

Форма правядзення: педагагічная студыя

 

Вучэбна-метадычны блок

1. Выкарыстанне патэнцыялу самастойнай вучэбнай дзейнасці для развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў.

С.І. Зялёнка, настаўнік IV класа

2.Выкарыстанне міжпрадметных сувязей для арганізацыі самастойнай дзейнасці вучняў.

Ксёнжык В.В., выхавальнік

групы падоўжанага дня

 Практычны блок                                                              

        3.Наведванне адкрытага ўрока ў 3 класе. Самааналіз і аналіз урока.

Вярбіцкая Л.В., настаўнік III класа

Пасяджэнне 3.  

Тэма: Выкарыстанне эфектыўных адукацыйных стратэгій і дыферэнцыраванага навучання ў рабоце з адоранымі дзецьмі.

Мэта: выкарыстанне актыўных і інтэрактыўных метадаў навучання для развіцця пазнавальнай актыўнасці і творчых здольнасцяў навучэнцаў.

Дата правядзення: сакавік 2026

Форма правядзення: семінар-практыкум

Вучэбна-метадычны блок 

  1. Вывучэнне эфектыўных педагагічных тэхналогій для арганізацыі дыферэнцыраванага навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Г.М. Падгурская, старшыня вучэбна-

                                                                                 метадычнага аб’яднання

  1. Выкарыстанне творчых заданняў на вучэбных занятках для папулярызацыі алімпіяднага руху.

Вярбіцкая Л.В., настаўнік III класа

Практычны блок

  1. Наведванне адкрытага ўрока ў 4 класе. Самааналіз і аналіз урока.

С.І. Зялёнка, настаўнік IV класа

Пасяджэнне 4.

Тэма: Рэфлексія педагагічнай дзейнасці настаўнікаў пачатковых класаў, вынікі дзейнасці па ўдасканаленні адукацыйнага працэсу.

Мэта: выніковая дыягностыка цяжкасцяў і запытаў настаўнікаў, падвядзенне вынікаў работы метадычнага аб'яднання і абмеркаванне актуальных праблем для ўключэння іх у работу на наступны навучальны год.

Дата правядзення: май 2026

Форма правядзення: метадычны дыялог

Вучэбна-метадычны блок 

  1. Выкарыстанне актыўных і інтэрактыўных метадаў навучання для развіцця пазнавальнай актыўнасці і творчых здольнасцей вучняў пачатковай школы.

Вярбіцкая Л.В., настаўнік III класа

  1. Аб выніках работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў, выхавальнікаў групы падоўжанага дня ўстановы адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе.

Г.М. Падгурская, старшыня вучэбна-

                                                                                  метадычнага аб’яднання

Практычны блок

  1. Фестываль метадычных распрацовак.

                                                                                    Удзельнікі пасяджэння

Пасяджэнне  5

Тэма: Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2026/2027 навучальным годзе.

Мэта: сістэматызацыя ведаў педагогаў аб асноўных патрабаваннях да арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі, стварэнне бяспечных умоў арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2026/2027 навучальным годзе; планаванне работы вучэбна-метадычнага аб’яднання на новы навучальны год.

Дата правядзення: жнівень 2026

Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада

Вучэбна-метадычны блок

  1. Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі на 2026/2027 навучальны год.

Г.М. Падгурская, старшыня

вучэбна-метадычнага аб’яднання        

  1. Змест і арганізацыя работы вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў у 2026/2027 навучальным годзе.

Г.М. Падгурская, старшыня

вучэбна-метадычнага аб’яднання        

  1. Аб выбары сакратара вучэбна-метадычнага аб’яднання на 2026/2027 вучэбны год.

Г.М. Падгурская, старшыня

вучэбна-метадычнага аб’яднання        

Практычны блок

  1.  Практыкум “Вядзенне школьнай дакументацыі”

                                                                                     Удзельнікі пасяджэння

Інфармацыйныя крыніцы

  1. Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб арганізацыі ў 2025/2026 навучальным годзе адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі”: https://adu.by/ru/homeru/obrazovatelnyj-protsess/obshchee-srednee-obrazovanie/instruktivno-metodicheskie-pisma.html. 
  2. Інструктыўна-метадычнае пісьмо “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе”.
  3. Новыя вучэбныя праграмы для І-ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  4. “Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснай і пісьмовай мовы ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі”: https://adu.by/ru/homeru/obrazovatelnyj-protsess/obshchee-srednee-obrazovanie/metodicheskie-rekomendatsii-ukazaniya.html.
  5. Богоявленская Д. Б. Психология творческих способностей. М.: “Академия”, 2002. 124с.
  6. Булатова, О. С. Искусство современного урока: учеб. пособие для студ. высш. учеб. заведений. – М.: Издательский центр “Академия”, 2007.
  7. Степанов, Е.Н. Педагогу о современных подходах и концепциях воспитания / Е.Н. Степанов, Л.М. Лузина. – М., 2005. – 160 с.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 


  01.09.25 План работы методического объединения классных руководителей на 2025/2026 учебный год

больш падрабязна.../згарнуць

                                 Дадатак 2

                                                           загаду дырэктара школы

                                               29.08.2025 № 194

 

 

План работы

метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў

на 2025/2026 навучальны год

 

Тэма: Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў як умова павышэння якасці навучання і выханння навучэнцаў з выкарыстаннем эфектыўнага педагагічнага вопыта.

Мэта: стварэнне ўмоў для ўдасканальвання прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў з мэтай павышэння якасці выхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай работы ў адпаведнасці з асноўнымі палажэннямі ідэалогіі беларускай дзяржавы, Праграмы выхавання дзяцей і моладзі ў Рэспубліцы Беларусь.

         Задачы:

  1. павысіць узровень прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў у нарматыўным прававым забяспячэнні выхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай работы;
  2. аказанне дапамогі класным кіраўнікам у арганізацыі работы па грамадзянскаму патрыятычнаму выхаванню;
  3. удасканальваць тэарэтычны і метадычны узровень кампетэнтнасці класных кіраўнікоў у пытаннях   ў навучэнцаў цэннастных адносін да гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа, гатоўнасці да выканання свайго грамадзянскага абавязку перад Айчынай праз уцягванне ў дзейнасць ГА “БРПА” і ГА “БРСМ”;
  4. распаўсюджваць уласны педагагічны вопыт работы класных кіраўнікоў у друку, укараняць творчыя дасягненні класных кіраўнікоў у работу педагагічнага калектыву;

  Пасяджэнне 1

Тэма: Практычныя аспекты работы класнага кіраўніка ў накірунку  грамадзянска-патрыятычнага выхавання.

Мэта: павышэнне эфектыўнасці работы класнага кіраўніка праз засваенне і ўкараненне сучасных форм і метадаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання.

          Задачы:

актуалізаваць эфектыўныя формы работы класнага кіраўніка з вучнямі ў сферы грамадзянска-патрыятычнага выхавання, павышэнне ўзроўню ідэалагічнай  работы;

садзейнічаць рэалізацыі дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў як сродку грамадзянска-патрыятычнага выхавання;

удасканальваць метадычны ўзровень правядзення пазакласных мерапрыемстваў.

Форма правядзення: семінар-практыкум

Дата правядзення: лістапад 2025

Вучэбна-метадычны блок

          1. Актывізацыя педагагічных і выхаваўчых магчымасцей класных кіраўнікоў  у накірунку грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў рамках Года добраўпарадкавання.

                                                        Бецька С.М, класны кіраўнік VIII класа                

           2. Рэалізацыя тэматычных заняткаў па навучальнай праграме для вучняў 2-11 класаў «Я. Мая сям’я. Мая Радзіма». Роль и месца ГА «БРПА» и ГА«БРСМ» у выхаванні навучэнцаў.            

                                                        ВярбіцкаяЛ.В.,класны кіраўнік III класа

           3.Роля адукацыйнага турызма  – эфектыўны практычны накірунак патрыятычнага выхавання, які дазваляе інтаграваць вывучэнне  гісторыка-культурнага багацця, традыцый і  дасягненняў краіны.

                                                         Шклянік В.І., класны кіраўнік  X класа

           Практычны блок

   4. Наведванне адкрытага  тэматычнага занятка ў рамках рэалізацыі праграмы  “Я. Мая сям’я. Мая Радзіма”, аналіз, самааналіз мерапрыемства.

                                              Іваноўская Р.А., класны кіраўнік VIкласа                

  5.Творчая справаздача “Маршрутамі майго класа”.

                                                        Погас В.В., класны кіраўнік VIII класа

    Пасяджэнне 2

    Тэма: Удасканаленне педагагічнай кампетэнцыі класных кіраўнікоў па фарміраванню прававой і інфармацыйнай культуры.

     Мэта: павышэнне эфектыўнасці дзейнасці  класнага кіраўніка ў накірунку фарміравання прававой і інфармацыйнай культуры.

     Задачы: 

     стварыць умовы для павышэння педагагічнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў па выхаванню прававой культуры моладзі, павышэння іх цыфравой граматнасці;

      удасканальваць работу класнага кіраўніка па прыняццю мер  на супрадзеянне кіберпрпрыступнасці, прафілактыцы яе распаўсюджвання;

     стварэнне комлекснай  сістэмы прафілактыцы  правапарушэнняў, дэвіянтных паводзін і фарміравання навыкаў адказных адносін да здароўя.

Форма правядзення: адкрыты мікрафон

Дата правядзення: студзень 2026

Вучэбна-метадычны блок

 1. Сучасныя падыходы  да пытання па прафілактыцы дэвіянтных паводзін сярод навучэнцаў: прававое выхаванне і асновы  інфармацыйнай бяспекі.

                                            Іваноўская Р.А., класны кіраўнік VIкласа                

2. Рэсурсы сеткі Internet у працэсе фарміравання ў навучэнцаў бяспечных і адказных паводзін, захаванне жыцця, абароны  ад рэальных  і патэнцыяльных пагроз.

                                                 Погас В.В., класны кіраўнік VIII класа

3.Прафілактыка рызык ў падрастковым асяроддзі : стратэгіі работы класнага кіраўніка накіраваныя на арганізацыю бяспекі, здароўя і прававой граматнасці навучэнцаў.

                                                  Зяленка С. І., класны кіраўнік IV класа                                                   

 Практычны блок

4.Наведванне адкрытай класнай гадзіны, самааналіз і аналіз выхаваўчага мерапрыемства, накіраванага на фарміраванне прававой і інфармацыйнай культуры.                                               

                                                Жданюк А.А., класны кіраўнік IX класа

5. Распрацоўка памяткі   “Правілы бяспечных паводзін у інтэрнэт –прасторы”.

ВярбіцкаяЛ.В., кіраўнік метадычнага  аб’яднання,                                        Удзельнікі пасяджэння               

Пасяджэнне 3

       Тэма:  Сямейнае выхаванне – неабходная ўмова забеспячэння духоўнага адзінства пакаленняў.

       Задачы:

павышэнне прафесійнага ўзроўню класных кіраўнікоў у пытаннях арганізацыі і правядзенні заняткаў па духоўна-маральнаму выхаванню;

        фарміраваць культуру праблемна-вырашальных паводзін класнага кіраўніка ў канфліктнай сітуацыі;

 развіццё ўяўлення пра сямейныя каштоўнасці, гендэрныя сямейныя ролі і павагі да іх;

Форма правядзення: метадычны дыялог

Дата правядзення:   красавік 2026 года

Вучэбна-метадычны блок

  1. Праблемы дзіцяча-бацькоўскіх адносін : узаемаадносіны дзяцей,  бацькоў і дзяцей для развіцця асобы вучня.

                                               Сімончык В.М., класны кіраўнік V класа

2. Узаемадзеянне установы адукацыі і сям’і па фарміраванню пазітыўнага мыслення і прынцыпаў здаровага ладу жыцця  ў навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў у рамках рэалізацыі рэспубліканскага  праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт”.                         

                                                     Падгурская А.М, класны кіраўнік I класа

  1. Захаванне і перадача сямейных рэліквій, традыцый як сродак  сучасных тэхнік візуалізацыі пры фарміраванні асноў духоўна-маральнага выхавання

                                               Жданюк А.А., класны кіраўнік IX класа

Практычны блок

   4. Правядзенне адкрытага мерапрыемства, у рамках рэалізацыі рэспубліканскага  праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт”, самааналіз і аналіз мерапрыемства.      

                                                          Шклянік В.І., класны кіраўнік  X класа

  1. Трэнінг   “Мой добры псіхалагічны стан”.

                                                           Падгурская С.М., сацыяльны педагог

Пасяджэнне 4

          Тэма: Асаблівасці арганізацыі і планавання выхаваўчай работы ў 2026/2027 навучальным годзе.

          Задачы: азнаямленне з асноўнымі накірункамі выхаваўчай работы на 2026/2027 навучальны год, з асноўнымі нарматыўнымі дакументамі, рэгламентуючымі арганізацыю выхавання ва  ўстановах адукацыі.

Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада

Дата правядзення:   жнівень 2026 года

Вучэбна-метадычны блок

  1. Аналіз работы метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў за  2025/2026 навучальны год.

                                       Вярбіцкая Л.В., кіраўнік метадычнага аб'яднання

  1. Вывучэнне асноўных палажэнняў інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2026/2027навучальным годзе”.

               Практычны блок

3. Вызначэнее тэмы  і форм работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў  ў 2026/2027 навучальным годзе                                                    

                                        ВярбіцкаяЛ.В., кіраўнік метадычнага  аб'яднання 

                                                                                     Удзельнікі пасяджэння

 

Інфармацыйныя крыніцы

1. Гарбачэнка,  А. М. “Я. Мая сем’я. Мая Радзіма”: арганізацыйныя і метадычныя падыходы да рэалізацыі праграмы  / А. М. Гарбачэнка//  Выхаванне i дадатковая адукацыя. – 2024 - № 12 – С.13 – 15.

        2. Заева, Н. З мінулага ў будучыню: выхаванне нацыянальнай самасвядомасці школьнікаў праз азнаямленне з гісторыяй і культурай беларускага народа  / Н. Заева, Е. Белаус // Пачатковае навучанне. – 2022. – № 4. – С. 44–46.

        3. Катовіч Н.К. Узаемадзеянне сям’і і школы: актуальныя стратэгіі и формы [Электронны рэсурс] / Н. К. Катовіч // Нацыянальны адукацыйны  Інтэрнэт-партал Рэспублікі  Беларусь. – URL: https://adu.by/images/2023/vosp/Katovich-vzaimod-semii-shkoly.pdf – (дата звяртання: 11.11.2024).

        4. Маслаў, Н.У. Духоўныя  і маральныя  асновы адукацыі  і выхавання / Н.У. Маслаў// Сям’я  як суб’ект адукацыі і выхавання— 4­е выд., дап. — М.: Самшытвыд., 2019 —404с.

        5. “Сямейнае выхаванне – дзіця – падлетак”, “Сямейнае выхаванне – дзіця – старшакласнік” [Электронны рэсурс] / В.В. Мартынава, Е.К. Пагодзіна // Нацыянальны адукацыйны  Інтэрнэт-партал Рэспублікі  Беларусь. URL: https://vospitanie.adu.by/images/2024/08/14/Martynova-Semejnoe-vospitanie-rebenok-podrostok.pdf – (дата звяртання: 25.08.2025).

       6. Швед, М.А. Несанкцыённы доступ да камп’ютарнай інфармацыі аналіз падлеткавых злачынстваў [Электронны pэcypc] / М.А. Швед // КансультантПлюс:Беларусь. Тэхналогія 3000 / ААА «Юрспектр», Нац. цэнтр правовой інфарм. Рэсп. Беларусь. – Мінск, 2022.


 


  18.04.25 Школьный конкурс проектов "Весенняя карусель"

больш падрабязна.../згарнуць

 "Мы рождены учиться и трудиться!" - под таким девизом прошёл школьный конкурс проектов "Весенняя карусель". Ученики начальных классов представили отчёты о 5 проектах. Второклассники Добровольский Ярослав и Куприш Артём подготовили макеты звезды на дом ветерана и детской площадки в аг. Нача, посвятив свои работы 2025 году-Году благоустройства и 80-летию Великой Победы. Ученица 3 класса Пикинич Ксения нарисовала картины красками из соков ягод и овощей🎨. А учащиеся 4 класса занялись изучением малой родины. Волчек Софья представила проект "Нача:Родина в цифрах", а Голя Иван создал макет Ляховичского замка, чтобы показать величие утраченного наследия.


 


   План работы учебно-методического объединения учителей начальных классов на 2024/2025 учебный год

больш падрабязна.../згарнуць

План работы

вучэбна-метадычнага аб'яднання

настаўнікаў пачатковых класаў

на 2024/2025 навучальны год 

Тэма: “Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў пачатковых класаў па пытаннях фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў сродкамі вучэбных прадметаў”. 

Мэта: павышэнне ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па пытаннях фарміравання функцыянальнай граматнасці навучэнцаў праз стварэнне аптымальных умоў навучання і выхавання малодшых школьнікаў.

          Задачы:

  1. Актуалізаваць веды настаўнікаў пачатковых класаў, выхавацеляў групы падоўжанага дня аб нарматыўным прававым, навукова-метадычным і інфармацыйным забеспячэнні адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе.
  2. Пашырыць веды педагогаў аб сучасных адукацыйных тэхналогіях, эфектыўных формах і метадах, якія дазваляюць фарміраваць функцыянальную граматнасць навучэнцаў.
  3. Удасканальваць сістэму работы педагогаў па дасягненні метапрадметных вынікаў навучэнцаў, па засваенні ўніверсальных вучэбных дзеянняў шляхам навучальнага праектавання ў адукацыйным працэсе.
  4. Стварыць умовы для развіцця асобасных якасцяў, матывацыі да ўдзелу ў інавацыйнай і творчай дзейнасці і павышэння прафесійных кампетэнцый педагогаў праз удасканаленне метадычнай работы, работы па самаадукацыі, трансляцыю педагагічнага вопыту.
  5. Забяспечваць выхаваўчы патэнцыял вучэбных і факультатыўных заняткаў.

 

Пасяджэнне № 1

Тэма: “Навучальнае праектаванне ў адукацыйным працэсе як сродак павышэння якасці адукацыі і неабходная ўмова для развіцця і самаразвіцця ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу”.

Мэта: стварэнне ўмоў для асвятлення тэарытычных аспектаў прымянення праектнага метаду на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі”.

Дата правядзення: кастрычнік 2024

Форма правядзення: семінар-практыкум

Пытанні для абмеркавання

Вучэбна-метадычны блок

  1. Метад праектавання як педагагічная тэхналогія.          

Вярбіцкая Л.В., настаўнік 2 класа                                            

  1. Структура адукацыйнага працэсу, накіраванага на выкарыстанне праектнага метаду.

Зялёнка С.І., настаўнік 3 класа 

Практычная частка                                                              

  1. Наведванне адкрытага ўрока ў 4 класе. Самааналіз і аналіз.

Г.М. Падгурская, старшыня вучэбна - метадычнага аб’яднання

 Пасяджэнне 2

Тэма: “Фарміраванне чытацкай пісьменнасці навучэнцаў праз патэнцыял вучэбных прадметаў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі”.

Мэта: пашырэнне ўяўленняў настаўнікаў пачатковых класаў, выхавальнікаў групы падоўжанага дня аб патрабаваннях да фарміравання ў навучэнцаў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі чытацкай пісьменнасці; знаёмства з найбольш эфектыўнымі метадамі (прыёмамі) фарміравання чытацкіх уменняў.

Дата правядзення: снежань 2024

Форма правядзення: педагагічная майстэрня

Пытанні для абмеркавання

Вучэбна-метадычны блок

1. Прыёмы фарміравання чытацкіх уменняў пры навучанні вучэбным прадметам на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Г.М. Падгурская, старшыня вучэбна -  метадычнага аб’яднання                                                                             

2. Аб формах работы па фарміраванні чытацкай пісьменнасці навучэнцаў пачатковых класаў у групе падоўжанага дня.

Ксёнжык В.В., выхавальнік  групы падоўжанага дня

Практычная частка                                                              

  1. Наведванне адкрытага ўрока ў 3 класе. Самааналіз і аналіз.

Зялёнка С.І., настаўнік 3 класа

Пасяджэнне 3.  

Тэма: “Патэнцыял гульнявых тэхналогій у працэсе фарміравання функцыянальнай граматнасці навучэнцаў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.”

Мэта: абгрунтаванне магчымасцей выкарыстання гульнявых тэхналогій для павышэння ўзроўню функцыянальнай граматнасці навучэнцаў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Дата правядзення: сакавік 2025

Форма правядзення: мазгавы штурм

Пытанні для абмеркавання

Вучэбна-метадычны блок 

  1. Аб сюжэтна-ролевай гульні як сродку фарміравання функцыянальнай граматнасці ў навучэнцаў.

   Іваноўская Р.А., выхавальнік гпд

  1. Аб фарміраванні функцыянальнай граматнасці навучэнцаў праз  прымяненне гульнявых тэхналогій.

Г.М. Падгурская, старшыня вучэбна- метадычнага аб’яднання                                                                    

Практычная частка

  1. Школьны фестываль праектаў “Юны даследчык”

Удзельнікі пасяджэння, вучні 2-4 класаў

 

Пасяджэнне 4.

Тэма: “Самадыягностыка прафесійнага росту настаўнікаў пачатковых класаў, выхавальнікаў гпд як шлях да самаўдасканалення”.

Мэта: падвядзенне вынікаў работы метадычнага аб’яднання і ўдзелу кожнага педагагічнага работніка ў метадычнай рабоце ў 2024/2025 навучальным годзе, выяўленне ролі прафесійных і асобасных рысаў педагогаў у забеспячэнні якасці адукацыйнага працэсу.

Дата правядзення: май 2025

Форма правядзення: круглы стол

Пытанні для абмеркавання

Вучэбна-метадычны блок 

  1. Аб выніках работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў, выхавальнікаў гпд установы адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе.

Г.М. Падгурская, старшыня вучэбна-  метадычнага аб’яднання                                                                                  

  1. Аб выніках работы па самаадукацыі членаў метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў, выхавальнікаў гпд.

Удзельнікі пасяджэння

Практычная частка

  1. Фестываль метадычных распрацовак.

Удзельнікі пасяджэння

Пасяджэнне № 5

Тэма: “Арганізацыя адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе”.

Мэта: сістэматызацыя ведаў педагогаў аб асноўных аспектах арганізацыі адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе; планаванне работы вучэбна-метадычнага аб’яднання на бягучы навучальны год.

Дата правядзення: жнівень 2025

Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада

Пытанні для абмеркавання

Вучэбна-метадычны блок

  1. 1.  Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі на 2025/2026 навучальны год

Г.М. Падгурская, старшыня

вучэбна-метадычнага аб’яднання        

  1. Змест і арганізацыя метадычнай работы ў 2025/2026 навучальным годзе.

Г.М. Падгурская, старшыня вучэбна-метадычнага аб’яднання

    

  1. Практыкум “Вядзенне школьнай дакументацыі”

Г.М. Падгурская, старшынявучэбна-метадычнага аб’яднання        

  1. Аб выбары сакратара вучэбна-метадычнага аб’яднання на 2025/2026 вучэбны год.

Г.М. Падгурская, старшыня   вучэбна-метадычнага аб’яднання        

 

 

 


 


   План работы методического объединения классных руководителей на 2024/2025 учебный год

больш падрабязна.../згарнуць

План работы

метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Начаўская сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна

на 2024/2025навучальны год

 

Тэма: Павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў, якія выконваюць функцыі класнага кіраўніка, у рабоце з класным калектывам і бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) навучэнцаў.

 Мэта: стварэнне ўмоў для павышэння тэарэтычнага, навукова-метадычнага ўзроўню класных кіраўнікоў па пытаннях патрыятычнага, ідэалагічнага і грамадзянскага выхавання, стварэнне ўмоў для ўзаемадзеяння класных кіраўнікоў праз абмен вопытам работы.

Задачы:

стварыць умовы для бесперапыннага павышэння прафесійнай кампетэнцыі педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў;

фарміраваць у класных кіраўнікоў тэарэтычную і практычную базу для мадэлявання сістэмы выхавання;

удасканальваць методыку работы класных кіраўнікоў па арганізацыі выхаваўчага працэсу ў час сучасных тэхналогій;

актыўна ўключаць класных кіраўнікоў у творча-педагагічную дзейнасць; вывучаць і прапагандаваць цікавы досвед працы класнага кіраўніка.

 

Паседжанне 1

Тэма: Прыярытэтныя накірункі выхаваўчай і ідэялагічнай работы класнага кіраўніка ў кантэксце Года Якасці

Мэта: вызначэнне шляхоў і спосабаў удасканалення работы па грамадзянска-патрыятычным, працоўным выхаванні навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў.

Задачы:

актуалізаваць эфектыўныя формы работы з вучнямі ў сферы грамадзянска-патрыятычнага, працоўнага выхавання, павышэнне ўзроўню прафарыянтацыйнай работы;

садзейнічаць рэалізацыі дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў як сродку грамадзянска-патрыятычнага выхавання;

удасканальваць метадычны ўзровень правядзення пазакласных мерапрыемстваў;

 

Форма правядзення: семінар-практыкум

Дата правядзення: лістапад 2024

 

Вучэбна-метадычны блок

  1. Дзейнасць класнага кіраўніка па фарміраванню ў вучняў гонару за дасягненні беларускай вытворчасці ў розных галінах прамысловасці ў кантэксце Года Якасці                   Жданюк А.А, класны кіраўнік VIII класа                

2. Роль класнага кіраўніка і яго уплыў на фарміраванне і станаўленне  асобы дзіцяці як будучага грамадзяніна ,  адказнага  працаўніка  ў сваёй краіне.

                                                     Падгурская Г.М.,класны кіраўнік IV класа                

                                                                                                       

 

3.Фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі навучэнцаў праз эфектыўную сістэму ўзаемадзеяння з грамадскімі аб’яднаннямі, "БРПА" "БРСМ".

                                                               Шклянік В.І., класны кіраўнік  IX класа

                                                                                                                                                                      

Практычны блок

4. Правядзенне і ўзаеманаведванне мерапрыемстваў  па  працоўнаму выхаванню, мерапрыемстваў прафарыянтацыйнага   накірунку.

 5.   Складанне  творчага калажа “Прафесіія для маёй краіны”

 

Паседжанне 2

Тэма: Сучасныя падыходы да  арганізацыі грамадзянска-патрыятычнага выхавання

Мэта: вызначэнне шляхоў і спосабаў удасканалення работы па грамадзянска-патрыятычным, ідэалагічным і ваенна-патрыятычным выхаванні навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў.

Задачы:

актуалізаваць эфектыўныя формы работы з вучнямі ў сферы грамадзянска-патрыятычнага, ідэалагічнага і ваенна-патрыятычнага выхавання;

садзейнічаць рэалізацыі дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў як сродку грамадзянска-патрыятычнага выхавання;

удасканальваць метадычны ўзровень правядзення пазакласных мерапрыемстваў;

павысіць узровеньінфармацыйнайпалітычнай і прававой культуры класныхкіраўнікоў.

Форма правядзення: семінар-практыкум

Дата правядзення: люты 2025

 

Вучэбна-метадычны блок

1.Дзейнасць класнага кіраўніка па фарміраванню ў вучняў павагі да гістарычнага мінулага нашай краіны, патрыятызму, пачуцця гонару за подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

                                                    Чаранкевіч С.М.,класны кіраўнік VII класа                   

                                                                                                            

                                                                                                                   

2.Рэалізацыя задач ваенна-патрыятычнага выхавання ў школе. Эфектыўныя формы працы з навучэнцамі ў сферы грамадзянска-патрыятычнага выхавання

                                                 Погас В.В., класны кіраўнік VI класа

3.Школьны музей, як сродак фарміравання гістарычнай памяці моладзі і захавання культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа

                                                         ІваноўскіА.М.,класны кіраўнік XI класа                                                   

Практычны блок

4. Правядзенне і ўзаеманаведванне  выхаваўчага мерапрыемства, накіраванага на фарміраванне асноў грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў 

5. Распрацоўка метадычных рэкамендацый  па тэме “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне як аснова фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі вучняў”

 

Паседжанне 3

Тэма: Удасканаленне педагагічнай кампетэнцыі класных кіраўнікоў па духоўна-маральнаму развіццю і выхаванню навучэнцаў.

Мэта: павышэнне псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці класнага кіраўніка пры арганізацыі духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў.

            стварыць умовы для павышэння педагагічнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў па развіццю і выхаванню духоўна-маральных якасцей вучняў;

            удасканальваць работу класнага кіраўніка па развіццю духоўнай маральнасці праз фарміраванне экалагічнай культуры, уменні і навыкі рацыянальнага прыродакарыстання

 

Форма правядзення: дыялогавая пляцоўка

Дата правядзення:май 2025

Вучэбна-метадычны блок

  1. Арганізацыя дзейнасці класнага кіраўніка па духоўна-маральным выхаванні, работа па ўключэнні навучэнцаў у дабрачынную дзейнасць і валанцёрскі рух.

                                                          Зяленка С.І. класны кіраўнік III класа

  2.Дзейнасць класнага кіраўніка па вывучэнні, выяўленні і аднаўленні святынь роднага краю, фарміраванні ў вучняў экалагічнай культуры, уменняў і навыкаў рацыянальнага прыродакарыстання.

                                                           Вярбіцкая Л.В класны кіраўнік  II класа

   3.Духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў праз узаемадзеянне ўстановы адукацыі з рэсурсным цэнтрам па духоўна-маральнаму выхаванню навучэнцаўДарава

                                                            Падгурская С.М, сацыяльны педагог

Практычны блок

     4.  Прэзентацыйныя матэрылы  наведванняў заняткаў рэсурснага цэнтра

“У адзінстве з сумленнем”.

     5. Арганізацыя летняга аздараўлення навучэнцаў (грамадзянска –патрыятычны накірунак).  Прэзентацыя праекта.

                                                                          Вярбіцкая Л.В., кіраўнік  ВМА

                                                                                              класных  кіраўнікоў

                                                                                   

 


 


   План работы методического совета на 2024/2025 учебный год

больш падрабязна.../згарнуць

                                                                         ЗАЦВЯРДЖАЮ

                                                                         Дырэктар сярэдняй  школы

                                                                                                       М.І.Мароз                                                                                                      

ПЛАН РАБОТЫ

МЕТАДЫЧНАГА САВЕТА

НА 2024/2025 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

 

Тэма: павышэнне ўзроўню прафісійнага росту педагогаў для забяспячэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу.

Мэта: стварэнне ўмоў для  павышэння ўзроўню педагагічнага майстэрства настаўнікаў, іх прафесійнай кампетэнтнасці для забяспячэння эфектыўнасці педагагічнага працэсу і павышэння якасці адукацыі.

Задачы:

1.Стварыць умовы для дынамічнага росту якасці адукацыі праз:

-узаеманаведванне педагогамі вучэбных заняткаў і выхаваўчых мерапрыемстваў;

-павышэнне якасці правядзення вучэбных заняткаў на аснове ўкаранення інфармацыйных, асобасна-арыентаваных, здароўезберагаючых і іншых тэхналогій;

-выкарыстанне новых форм у рабоце з высокаматываванымі, адоранымі  вучнямі на аснове пераемнасці, раскрыццё іх творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу;

-арганізацыю мэтавай і сістэматычнай працы па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд і ўключэння іх у праектную і навукова-даследчую дзейнасць з наступным аналізам вынікаў.

2.Садзейнічаць паспяховай сацыялізацыі асобы вучня праз:

-прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця, культуры бяспекі жыццядзейнасці, беражлівага стаўлення да энергарэсурсаў, усвядомленага выбару прафесіі;

-фарміраванне патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, развіццё валанцёрскага руху, вучнёўскага самакіравання.

3.Забяспечыць умовы для захавання і развіцця кадравага патэнцыялу праз:

-стварэнне ўмоў для абагульнення і распаўсюджвання станоўчага педагагічнага вопыту творча працуючых настаўнікаў праз арганізацыю майстар-класаў, тэматычных тыдняў, удзелу ў семінарах, конкурсах педагагічнага майстэрства;

-удасканальванне педагагічнага майстэрства настаўнікаў па авалоданні методыкай сістэмнага аналізу вынікаў адукацыйнага працэсу;

-павышэнне прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў;

-стымуляванне педагогаў да прафесійнага самаразвіцця і творчага самавыяўлення;

-забяспячэнне аховы працы і захаванне працоўнай дысцыпліны.

Паседжанне 1

Тэма: Асноўныя напрамкі метадычнай работы ў 2024/2025 навучальным годзе.

Форма правядзення: інструктыўна-матадычная нарада

Дата правядзення: верасень 2024 года

 

1.Асаблівасці нарматыўна-прававога забеспячэння адукацыйнага працэсу ў 2024/2025 навучальным годзе.

Машэй С.М., старшыня метадычнага савета

2.Абмеркаванне плана работы метадычнага савета у 2024/2025 навучальным годзе.

Машэй С.М., старшыня метадычнага савета

3.Узгадненне правядзення прадметных тыдняў у 2024/2025 навучальным годзе.

Машэй С.М., старшыня метадычнага савета

4. Арганізацыя працы факультатыўных заняткаў, аб'яднанняў па інтарэсах, СПЗ.

Машэй С.М., старшыня метадычнага савета

5.Арганізацыя работы з высокаматываванымі вучнямі.

Машэй С.М., старшыня метадычнага савета

 

Паседжанне 2

Тэма: Арганізацыя работы з высокаматываванымі вучнямі.

Форма правядзення: інструктыўна-матадычная нарада

Дата правядзення: снежань 2024 года

 

1.Аналіз метадычнай работы за I паўгоддзе.

Машэй С.М., старшыня метадычнага савета

2.Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў рабоце педагогаў. Тэхналогія візуалізацыі: ад тэорыі да практыкі.

Падгурская Г.М., кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў.

3.Аналіз правядзення І этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

Машэй С.М., старшыня метадычнага савета

 

Паседжанне 3

Тэма: Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу ўрока

Форма правядзення: інструктыўна-матадычная нарада

Дата правядзення: сакавік  2024 года

 

1.Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу ўрока праз работу са зместам вучэбнага матэрыялу.

Падгурская Г.М., кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў.

2.Выхаваўчы патэнцыял урока як сродак фарміравання развіцця асобы.

Вярбіцкая Л.В., кіраўнік метадычнага

аб’яднання класных кіраўнікоў

4.Аналіз наведаных урокаў (пазакласных мерапрыемстваў) па рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ўрока.

Машэй С.М., старшыня метадычнага савета

 

Паседжанне 4

Тэма: Ацэнка метадычнай работы школы

Форма правядзення: інструктыўна-матадычная нарада

Дата правядзення: жнівень2024 года

 

1.Падвядзенне вынікаў атэстацыі педагагічных кадраў за 2024/2025 навучальны год.

Машэй С.М., старшыня метадычнага савета

2.Аналіз работы метадычных аб'яднанняў.

Падгурская Г.М., кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў.

Вярбіцкая Л.В., кіраўнік метадычнага

аб’яднання класных кіраўнікоў

3.Аналіз выніковасці ўдзелу педагогаў і вучняў у конкурсах, алімпіядах, вебінарах за 2024/2025 навучальны год.

Падгурская С.М., педагог сацыяльны

4.Справаздача аб выкананні плана работы ўстановы за 2024/2025 навучальны год,  вызначэнне задач на новы навучальны год.

Машэй С.М., старшыня метадычнага савета

 Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце                                               С.М.Машэй


 


                     

 

тэлефон +375 1633 5 24 38, электронная пошта nacha@brest.by, рэгістрацыйнае пасведчанне 290497178