Электронны даведнік "Гонар малой радзімы" © Начевская средняя школа

↓A↑

XX

Змена памеру шрыфта

Усе сучасныя браўзэры дазваляюць змяняць памер шрыфта на старонцы сайта шляхам изменeния маштабу

У большасці выпадкаў для змены маштабу скарыстайцеся камбінацыяй клавіш "Ctrl і +" ці "Ctrl і -"

Так жа можаце выкарыстоўваць камбінацыю "Ctrl і скролл"

Дадатковая інфармацыя даступная па спасылцы https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Начаўская сярэдняя школа"

Ляхавіцкага раёна

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

індэкс цытавання

індэкс цытавання

 

Наш банэр

 

адмін сайта

 

 

Электронны даведнік "Гонар малой радзімы"


Электронны даведнік "Гонар малой радзімы"

Фотаматэрыялы:

 


 


   Сядзіба Чарноцкіх

больш падрабязна.../згарнуць

СЯДЗІБНЫ ДОМ ЧАРНОЦКІХ

Гісторыя сядзібы і роду  Чарноцкіх

     У гістарычнай літаратуры звесткі пра вёску Нача сустракаюцца з 1566 года як уласнасць караля Жыгімонта  II Аўгуста. У 1567 годзе Нача падаравана каралём Навагрудскаму шляхціцу А.Брындзу. 3 таго часу маёнтак пачаў называцца па прозвішчы гаспадара — Нача Брындзоўская. Паводле звестак, атрыманых ад апошніх гаспадароў маёнтка, землі Начы належалі некалі Ордэну езуітаў.

     Пасля канфіскацыі Начы ў  Ордэна езуітаў у 1794 годзе яна была перададзена князям Масальскім. Князі Масальскія, атрымаўшы Начу, не захацелі тут ні жыць, ні працаваць, ні гаспадарку весці і хуценька яе прадалі. А набыў Начу ў Масальскіх у 1798 годзе віцебскі ротмістр Францішак Ксаверы Чарноцкі для старэйшага сына Міхаіла. І менавіта пры Чарноцкіх Нача Брындзоўская пачала свой росквіт.

     У 1810 годзе сын Францішка Ксаверыя Міхаіл  Чарноцкі закладае  ў Начы сядзібу і пачынае віць радавое гняздо Чарноцкіх. Сыны Міхаіла Чарноцкага перадавалі маёнтак у спадчыну да 1939 года.

     Палац  Міхаіл Чарноцкі пачаў будаваць у 1810 годзе, і будаўніцтва ішло 5 гадоў. У 1815 годзе дом быў збудаваны. Там ужо святкавалі ўлазіны, і з 1815 года  пачалі жыць у гэтым доме шляхціцы Чарноцкія.

 Сядзібны дом Чарноцкіх (фота 1930-я гады)

   А самае каштоўнае ў доме Чарноцкіх, гэта тое, што менавіта там 13 ліпеня 1866 годзе нарадзіўся і вырас наш знакаміты беларускі публіцыст і перакладчык Напалеон Чарноцкі .

     Напалеон Чарноцкі нарадзіўся  ў сваім радавым маентку ў беларускай патрыятычнай сям’і.

Сядзібны дом Чарноцкіх (фота 2000-я гады)          

     Яго бацька, Казімір Чарноцкі, быў удзельнікам паўстання Кастуся Каліноўскага,таму шмат расказваў свайму сыну пра паўстанне 1863-1864 гадоў. Таксама ён сябраваў са знакамітым этнографам і фалькларыстам Міхалам Федароўскім. Міхал Федароўскі неаднойчы прыязджаў ў Начу да Чарноцкіх у гэты палац, і Казімір Чарноцкі запрашаў з вёсак мужчын, жанчын, якія  спявалі  Федароўскаму і Чарноцкім беларускія народныя песні, і вось слухаў гэтыя песні і малы Напалеон Чарноцкі.

                   Казімір Чарноцкі                             

     За ўдзел y студэнцкіх хваляваннях 1890 года Напалеона выключылі з Маскоўскага ўніверсітэта, дзе ён быў слухачом медыцынскага факультэта. Напалеон Чарноцкі прыязджае ў маёнтак бацькі, дзе жыве пад наглядам паліцыі. Нягледзячы на гэта, ён працягвае сваю дзейнасць удзелам y выданні на беларускай мове першага варыянта агітацыйнай брашуры «Дзядзька Антон» (1885), перакладае на польскую мову творы У. Караленкі, А. Чэхава, М. Крапіўніцкага. Піша працы: «Як будзе з зямлёю» (1907), «Да пытання аб беларускай народнай школе» (1908) і іншыя. Пісаў Напалеон таксама працы і на медыцынскія тэмы. У Начы Напалеон  Чарноцкі пражыў да 1908 года, а пасля эміграваў у Канаду, дзе набывае вялікі надзел зямлі і працуе звычайным фермерам. Застаўшыся амаль без грошай вяртаецца на Радзіму і зноўку прызываецца лекарам у рускую армію.

     З 1919 па 1920 год прызначаны старшым рэферэнтам санітарнага аддзела Вільні ва ўрадзе Пілсудскага.  Пасля Рыжскага падзелу (1921 год) займаецца лекаваннем і вывучэннем народнай медыцыны. У 1922 годзе ўступіў у Польскую сацыялістычную партыю. Працаваў ў лякарных установах Вільні, Валыні, Ліды. У 1928 годзе выдае артыкул "Батлейка з ваколіц Начы", дзе распавядае пра свае дзіцячыя гады і апісвае беларускую батлейку.  
        

     З 1934 года Напалеон Чарноцкі сыходзіць з працы і пераязджае ў свой маёнтак Вялікая Лябёдка каля станцыі Скрыбаўцы (сучасны Шчучынскі раён). Апошнія гады жыцця ў маёнтку доктар вырошчваў зёлкі, даследаваў наваколле. Памёр Напалеон Чарноцкі 14 лютага 1937 года ва ўзросце 70 год, быў пахаваны на мясцовых каталіцкіх могілках. 

     Пасля смерці Казіміра Чарноцкага маёнтак пераходзіць да сына Міхала Чарноцкага. Першы раз Міхал ажаніўся ў 25 год на Вільгельміне Маеўскай, у шлюбе з якой на свет з'явіліся два сыны – Багдан і Вільгельм. Але Вельгельміна праз год пасля нараджэння другога сына захварэла і памерла. У другім шлюбе (з Марыяй Чарноцкай) у сям'і Міхала з'яўляецца яшчэ шасцёра дзяцей. 

    Калі казаць пра лёс роду Чарноцкіх, то ў кожнага ён свой: 6 снежня 1918 года бальшавікамі былі закатаваныМіхал Чарноцкі  і яго 18- гадовы сын.

                    

Міхал Чарноцкі

     З успамінаў Эдварда Вайніловіча, беларускага і польскага палітычнага і грамадскага дзеяча ХІХ ст.: «Еще в Несвиже до нас дошло грустное известие об убийстве в Наче достопочтенного нашего соседа Михала Чарноцкого вместе с сыном, которые шли открыть амбары «комитетчикам» для сдачи провианта. Без всякого сопротивления пали жертвами от ударов топорами из-за спины.

             Помнік на магіле Чарноцкіх          

     Чарноцкий был известен своим дружелюбным отношением к прислуге и местным крестьянам». Памяць пра іх увекавечана ў помніку.

     Стэфан Чарноцкі, старэйшы сын Міхала і Марыі Чарноцкіх,  быў арыштаваны ў 1939 годзе супрацоўнікамі НКВД і прыгавораны да 15 гадоў выпрабаваўчых прац.  Па дарозе на адпрацоўку ён памірае.  Пахаваны Стэфан ва Узбекістане. Дачка Ідалія, па мужу Сайкоўская, загінула ў 1943 годзе ў канцэнтрацыйным лагеры Асвенцым .

     У 1925 годзе памірае жонка Міхаіла Чарноцкага, Марыя Чарноцкая, якая была пахавана побач з закатаванымі мужам і сынам.

    А праз 100 гадоў у 1910 годзе ўнукі Міхаіла Чарноцкага вырашылі палац перабудаваць і запрасілі   сюды ў Начу з Польшчы знакамітага, вельмі моднага на той час  польскага дойліда Кжыжаноўскага, і той зноў жа 5 гадоў займаўся перапланіроўкай усёй сядзібы. Ён у большасці перабудоўваў гаспадарчыя будынк, а сам палац з часоў Міхаіла Чарноцкага амаль не змяніўся.

Стэфан Чарноцкі   

     Апошнім уладаром Начы быўмалодшы сын Міхала Зігізмунд Чарноцкі. Ён быў аграномам і даглядаў за паркам, садам,  і парк, і сад  за польскім часам лічыліся ўзорнымі. Памёр ў 1953 годзе ў Варшаве.

 

  Успаміны мясцовых жыхароў аб уладальніках маёнтка

   Успаміны жыхаркі в.Нача Жураўковай Ганны Сямёнаўны(у дзявоцтве Зялёнка) 1927 года нараджэння.

    Нача ўяўляла сабой панскую сядзібу, куды ўваходзілі: панскі двор, бровар, два невялічкія домікі, адзін з якіх знаходзіўся насупраць панскага дома, а другі – каля сажалкі (дзе цяпер знаходзіцца дом Махты Івана), канюшня і кароўнік. У доме ля сажалкі жыла сям’я Грушэўскіх.

    На захад ад дома Грушэўскіх, дзе зараз паграбы, знаходзіўся гадавальнік. Вырошчвалі саджанцы яблынь і груш. У парку за панскім домам было шмат прыгожых кветак, тры вадаёмы, шмат прыгожых дрэў. Парабкі хадзіць ў парк не мелі права. На ўсход ад панскага дома (дзе зараз тэрыторыя старога дзіцячага садка) знаходзіўся калодзеж. Вакол панскай сядзібы было поле. Пана абслугоўвалі 14 сем’яў (сем’я Апановічаў, Дудука, Грушэўскіх, Завусцінскіх, Брэчкі, Зялёнка (дзве сям’і), Кабачэнкі, Курака, Падгурскіх, Славуты, Шнайдэра, Яварскіх, Якубовіча).Жылі панскія парабкі ў бровары і ў двух невялічкіх доміках. Сам бровар быў пабудаваны яшчэ за рускім царом, там калісьці пры Расіі быў спіртзавод.

     У панскім доме з абодвух бакоў былі невялічкія балконы. Да дома вяла алея з дрэў, была ўязная брама, перад домам – невялікая круглая клумба (газон).

     Пан – Зігізмунд Чарноцкі, пані – Марыя Чарноцкая, сваіх дзяцей у іх не было. Яны выхоўвалі пляменніка. На імяніны пані, якія былі 15 жніўня, запрашалі ўсіх парабкаў у салон і ўсе танчылі. На Новы год пан і пані абыходзілі ўсіх сваіх парабкаў і дзяліліся аплаткамі.   У бровары быў зал-святліца, дзе моладзь ладзіла гульні і танцы.

     17 верасня 1939 года прыйшлі рускія. Дзень быў нядзеля.

     Пан перад прыходам рускіх выехаў у Польшчу, пакінуўшы сваю маёмасць. І ў тым жа 1939 годзе на аснове панскай сядзібы быў арганізаваны саўгас імя Кірава. Панскі дом быў аддадзены пад кантору. Вялікі пакой адвялі пад клуб, бібліятэку. У панскіх пакоях жыў і першы дырэктар саўгаса Сушчэня, і парторг Кузняцоў.

 Асаблівасці архітэктуры сядзібы

    Сядзіба ўключала сядзібны дом, парк з вадаёмамі, афіцыну, флігель, сад і вялікі гаспадарчы двор. Парадная частка мела сіметрычна-восевую пабудову. На цэнтральнай выцянутай восі размяшчалася выязная алея, партэр з кругам, сядзібны дом, парк. Доўгая выязная алея, якая вяла ад галоўнай дарогі сядзібы, была тапалінай. Яна вяла праз сад.

   Партэр вялікі, адкрыты. З яго усходняга боку мелася афіцына з чатырохскатным дахам (не захавалася); з супрацьлеглага боку на ўдаленні размяшчаўся жылы флігель, вялікі цагляны двухпавярховы будынак, першапачаткова  які быў вінакурняй.

                         

Сядзіба. Схема планіроўкі да партэру.   

                            Алея з высокімі італьянскімі чорнымі таполямі                            

Алея, сучасны выгляд

     Бакавыя часткі сядзібы паднімаюцца да вышыні цэнтральнай часткі. Парадны ўваход выдзелены шасцікалонным дарычыскім порцікам з трохвугольным франтонам і круглым акном у цэнтры. Плоскасць франтона абшыта дошкамі. Каменныя тэрасы маюць бакавыя фасады, пад якімі умацаваныя ўваходы ў цокальны этаж. Дэкор сцен будынка сціплы. Прамавугольныя праёмы акон упрыгожваюць прамыя сандрыкі.

                                       

Франтон                          

    У сярэдзіне палац Чарноцкіх нічым такім мудрагелістым не вылучаўся. Будынак налічваў дзесяць кватэр. З вялікага прыхаднога пакоя ўваходзілі направа ў вялікі пакой, асветлены трыма вокнамі, які быў прызначаны для сталовай, налева заходзілі ў пакой для прыёму гасцей. Усе пакоі былі пафарбаваныя, падлогі з дошак, пакрытыя лакам. Толькі ў сталовай і кабінеце былі паркетныя падлогі з ясеня і дубу. У спальным пакоі было чатыры каміны: цагляныя і з кафлі.     

      

Сядзібны дом. План

     У 1890 году замянілі вялікую печ з зялёнай кафлі на камін цёмна-бронзавага колеру. Мелася вялікая колькасць мэблі ў стылі Людовіка XV, якая складалася з 2 сталоў, кушэткі, 6 крэсел і люстры. Уся мэбля была пазалочаная і ўпрыгожана разьбой. Мелася таксама шмат мэблі нявызначанага стылю, вырабленай мясцовымі майстрамі ў пачатку ХІХ     стагоддзя. Была цікавая бібліятэка, у якой былі найноўшыя творы. Побач з мастацкай літаратурай былі геаграфічны слоўнік, слоўнік польскай мовы, сельскагаспадарчая энцыклапедыя, літаратура па грамадазнаўству, гісторыі і філасофіі.  На сценах вісела некалькі партрэтаў роду Чарноцкіх.                

          Вялікі салон, малюнак Казіміра Чарноцкага       

     У Чарноцкіх была вялікая гаспадарка. У іх было вельмі шмат гаспадарчых пабудоў (два кароўніка, дзве канюшні, свінарнік, два гумна, паравы млын, амбар).  Але да сенняшняга дня захавалася толькі адна. Мясцовыя жыхары кажуць, што гэта будынак колішняга панскага бровара.

 Панскі бровар

     Сядзіба Чарноцкіх і будынак панскага  бровара з’яўляюцца прыкладамі палацава-сядзiбнага будаўнiцтва пачатку XIX стагоддзя, архітэктура  якіх  ўвасобіла  рацыянальныя  прынцыпы  класіцызму.                                                                                                                                      

   Палаца-паркавы  ансамбль

     Сядзібны  дом  акружаны  невялікім  паркам, які быў закладзены Міхаілам Чарноцкім у 1810 годзе разам з домам. Парадная  частка  парка  мае  сіметрычна-восевую  кампазіцыю. Тры сцяжынкі ўтвараюць у яго цэнтры прагулачны маршрут у выглядзе літары “П”. Уяўная  алея  праходзіла  па  цэнтральнай  планіровачнай  восі. Бакавыя  флігелі  размешчаны сіметрычна, таму  адметны элемент  паркаў  гэтага  перыяду – парадны двор – не  мае  выразнага  планіровачнага  завяршэння. У  яго  цэнтры  знаходзіўся  традыцыйны  круг  з  пад’язной  дарогай.  Парк  за  домам  мае  пейзажную  планіроўку. Тут  растуць  ліпы, ясень, клён, вяз, дуб. Групы  дрэў  і  асобныя  дрэвы  спалучаюцца  з  невялікімі  палянамі. Захаваліся  вельмі  рэдкія  для  Беларусі  віды  раслін. Старэйшы  ў  рэспубліцы  экзэмпляр  арэха  чорнага  дасягае  ў  вышыню  25 м. пры  дыяметры  ствала  81 см., (амаль высах); расце  конскі  каштан  васьмітычынкавы  з  Паўночнай  Амерыкі, лістоўніца. Фасад сядзібы упрыгожвала ўнікальная для Беларусі ліяна – вістэрыя кітайская (не захавалася).

Парк   

     Парк уключаў шэраг арыгінальных элементаў, якія разнастайвалі асяроддзе. У яго заходняй частцы стаіць незвычайны акруглы стол, які складаецца з гранітных круглых пліт, якія ўсталяваны на  кароткую тоўстую ножку. Таксама ў парку былі пасаджаны колам 12 лістоўніц (да сённяшняга дня захавалася толькі 4) і былі пакладзены валуны ў памяць аб загінуўшых сябрах-паўстанцах.

Стол з гранітных круглых пліт

     На    тыя часы царскімі ўладамі было    забаронена ставіць паўстанцам крыжы, помнікі і таму шляхта ў сваіх парках клала валуны і называла іх іменамі загінуўшых сяброў-паўстанцаў. І вось некалькі валуноў з тых часоў у гэтым парку захавалася.

Валуны ў памяць аб загінуўшых сябрах-паўстанцах

     З паўночна-ўсходняга боку да самага парка падступае сад. У 1939 годзе сады займалі 54 га ворнай зямлі (агульная плошча 187 га). Меўся пітомнік плошчай 12 га, дзе, акрамя саджанцаў пладовых раслін, вырошчваліся дэкаратыўныя расліны для парку. На базе пітомніка працавала прыватная школа садаводства. Студэнты вучыліся ў школе  Зігізмунда Чарноцкага на садаводаў, а ўжо на іспыты ездзілі ў Варшаву, і пасля Зігізмунд Чарноцкі збіраўся са сваімі студэнтамі садаводамі каля сонечнага гадзінніка, што знаходзіцца ў парку.

     Пазней з усходняга боку быў закладзены новы сад. Часткова абноўлены і падсаджаны (сліва, алыча, вішня), якія  і цяпер захаваліся.

 

Паданні сядзібы Чарноцкіх

 Прайшоўшы па сцежках парка даведаліся шмат цікавай інфармацыі ад  мясцовага жыхара, былога дырэктара гаспадаркі Міхаіла Лявонцьевіча  Варановіча.

    Сад     

     Асабліва нас уразіла сажалка. У гэтай сажалцы з часоў Чарноцкага захаваны скарб. Кажуць, што скарб ў вялікім чыгуне, поўным грошай і каштоўнасцей, накрыты  каменем. Колькі разоў людзі хацелі выкапаць тыя грошы, ды як толькі дакапаюцца да таго каменя, якім пакрыты кацёл, так зараз жа  з  людзьмі здараецца непрадбачнае. Людзі паўцякаюць,  а далей і месца зараўняецца, як бы нічога ніколі і не      са скарбам капалі.  

                                                              Сажалка

     Расце ў парку венерын-чаравічак. Здавён-даўна вядома, што расліна з прыгожайназвай “венерынчаравічaк”селіцца ў такіх мясінах, куды сонца не заглядае, дзе шмат вільгаці і прахалоды.Назву сваю кветка атрымала ад іменібагіні прыгажосціВенеры. Старажытная легенда расказвае, што багіня, yцякаючы ад праследавання, схаваласясяродвысокіх дрэў у непраходных балотах. Тут яна згубіла свой залатычаравічaк,аздобленычырвонымістужкамі.Замест яго вырасла прыгожая кветка з прыемным пахам.На водар незвычайнай расліны злятаюцца насякомыя, збягаюцца звяры. Але горыч лістоў ахоўвае кветку ад знішчэння. Згодна легендзе нездарма гэта кветка захавалася і ў нашай мясцовасці.

     З даўніх пор камяні мелі ў жыцці беларусаў вялікую ролю. У нашых продкаў заўсёды існаваў і быў шырока распаўсюджаны культ камянёў, што не магло не адбіцца на шматлікіх баках жыцця народа. Ім пакланяліся, як ідалам, і нават лічылі іх людзьмі, якіх злая сіла ператварыла ў камяні. Акрамя легенд і паданняў на валунах з цягам часу адлюстраваліся і іншыя гістарычныя падзеі: іх прасвячалі выдомым людзям, рабілі помнікамі, надавалі рэлігіёзнае значэнне.Валуны з’яўляюцца вялікай скарбніцай гістарычнага мінулага беларускага народа.

     На тэрыторыі парка асабліва прываблівае наведвальнікаў камень кахання. Гэта месца куды прыходзяць закаханыя, каб застацца навекі разам у згодзе і каханні. Як расказала адна са старажылаў вёскі Зялёнка Марыя Іванаўна менавіта каля гэтага каменя адбылася першая сустрэча з яе мужам, з якім яны ўжо пражылі пяцьдзясят шчаслівых гадоў.        

        

 Камень кахання

     У парку расце магутны шматвяковы дуб. Паводле легенды пан Чарноцкі  пасадзіў у сваім маёнтку 3 дубы, у гонар жаніцьбы свайго пляменніка. Адзін - для таго, каб маладыя ўсё жыццё любілі адзін аднаго, другі - каб яны былі здаровымі і ў іх было здаровае патомства, трэці - каб ва ўсіх справах ім спадарожнічаў поспех. З трох дубоў захаваўся адзін, які, як сцвярджаюць, валодае магічнай сілай: калі падысці да дуба басанож і пакланіцца яму да зямлі, то ён дае людзям каханне, здароўе і натхняе на творчасць.

 

                Магутныя дубы

 

      Сучаснасць маёнтка Чарноцкіх

      Згодна Рыжскай мірнай дамове (1921) Нача, а разам з ёй і сядзіба Чарноцкіх  ўвайшлі ў склад міжваеннай Польшчы, з 1939 года — у БССР. Сядзібны дом перажыў Вялікую Айчынную  вайну і быў рэканструяваны пад сельскі дом культуры. У гэтым будынку знаходзіліся бібліятэка, кіназал, размяшчалася кантора.

Выраб яблычнага воцату

     У 1976 годзе сельскі дом культуры быў перарэканструяваны пад вінны завод. З 4 верасня 1978 года стаў выпускаць сваю прадукцыю. Аднак з мэтай паслядоўных мер па ўмацненню барацьбы з п’янствам і алкагалізмам вінны завод пачынае з 1985 года перапрафіліраванне на выпуск яблычнага воцату. 9 мая 1986 года воцатны цэх выпусціў першую прадукцыю “Воцат яблычны натуральны 9%”.

    З 2007 года з-за недахопу сыравіны і сродкаў на закупку спірта радзіфіката тэхналагічны працэс вырабу яблычнага воцату спыніўся. Цэх быў зачынены.

“Сядзіба Чарноцкіх вандруе па свеце!”  - на  паштоўцы, прысвечанай  200-годдзю сядзібнага дому Чарноцкіх.

     Мастаком паштоўкі і спецштэмпеляз’яўляецца Ганна Малаш. Тыражкарткіскладае 100 тысяч экзэмпляраў. Цяперкожныжадаючыможанабыцьпаштоўку з арыгінальнаймаркай “Сядзібны дом Чарноцкіх” у аддзяленняхпаштовайсувязі і адправіць родным і блізкім у якасцісувеніра. Гэта добры падарунак і для філатэлістаў.

     Парк былой сядзібы, як  і раней, вельмі цікавы і незвычайны: у ім размешчана мноства памятных валуноў, каменных кампазіцый, лавачак, цяністых алей і іншага. Наведаўшы яго, кожны зможа адчуць подых гістарычнага мінулага, яднання з прыродай, усвядоміць сябе як частку малой Радзімы. Экскурсію з задавальненнем правядуць для вас юныя экскурсаводы Начаўская сярэдняй школы.

 

 Маёнтак Чарноцкіх – унікальны помнік ХІХ ст.


 


                     

 

тэлефон +375 1633 5 24 38, электронная пошта nacha@brest.by, рэгістрацыйнае пасведчанне 290497178